Chamaenerion
Скрыпень | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двухдольныя |
Парадак | Міртакветныя |
Сямейства | Скрыпнёвыя |
Падсямейства | Onagroideae |
Трыба | Epilobieae |
Род | Скрыпень |
Бінамінальная намэнклятура | |
Chamaenerion Raf. ex Holub | |
Скрыпе́нь (Chamaenerion) — род шматгадовых расьлінаў сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae). Налічвае 14 відаў.
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца паўсюдна ва ўмераным клімаце Паўночнага паўшар’я. Расьцё на сухіх пясчаных месцах, па лясных узьлесках, кустоўях, на вырубках, папялішчах. На парушанай тэрыторыі зьяўляецца адным зь першых.
Скрыпень шырокалісты расьце ў паўночных раёнах, у тым ліку ў арктычных і субарктычных абласьцёх Паўночнага паўшар’я.
Найбольш вядомы від — Скрыпень вузкалісны (Chamérion angustifólium), зь якога гатуюць зёлкавы напой.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасягае ў вышыню 1—2 м. Лісьце нагадвае лісьце вярбы.
Цьвіце з чэрвеня па верасень.
Таксаномія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Род Скрыпень уваходзіць у падсямейства Onagroideae сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae) парадку Міртакветныя (Myrtales).
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Род налічвае 14 відаў:
- Chamerion angustifolium (L.) Holub
- Chamerion caucasicum (Hausskn.) A.I.Galushko
- Chamerion colchicum (Alboff) Holub
- Chamerion conspersum (Hausskn.) Holub
- Chamerion danielsii (D.Löve) S.K.Cherepanov
- Chamerion dodonaei (Vill.) Holub
- Chamerion fleischeri (Hochst.) Holub
- Chamerion iranicum (Raven) Holub
- Chamerion latifolium (L.) Holub
- Chamerion platyphyllum (Daniels) A.Löve & D.Löve
- Chamerion prantlii (DallaTorre et Sarnth.) Holub
- Chamerion speciosum (Decaisne) Holub
- Chamerion stevenii (Boiss) Holub
- Chamerion subdentatum (Rydb.) A.Löve & D.Löve
Ужываньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скрыпень ужываюць у якасьці заспакаяльнага сродку, пры гастрыце, язвавай хваробе.
Маладыя каранёвыя парасткі адварваюць. Карэньне ядуць сырым або вараным. Лісьце сушаць і заварваюць.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Барабанов Е. И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М.: Академия, 2006. — С. 298. — ISBN 5-7695-2656-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скрыпень (анг.) GRIN Архіўная копія
- Скрыпень (анг.) на праекце EOL