Перайсьці да зьместу

Calomyscus

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Calomyscidae»)
Calomyscus
від роду Calomyscus
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадMyomorpha
СямействаCalomyscidae Vorontsov and Potapova, 1979
РодCalomyscus
Бінамінальная намэнклятура
Calomyscus
Thomas, 1905

Calomyscus — адзіны род сямейства Calomyscidae клясы сысуноў; ўключае 8 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць такія краіны: Сырыя, Азэрбайджан, Іран, Туркмэністан, Аўганістан і Пакістан. Яны жывуць на камяністых ўзгорках, і схілах, пакрытых вечназялёнымі дубамі, на вышынях ад 400 да 3500 мэтраў. Выкапныя рэшткі вядомыя ад позьняга міяцэну[2][3].

Даўжыня ад носа да хваста складае 61–98 мм, даўжыня хваста 72–102 мм, маса ад 15 да 30 грамаў. Відавочны плоцевы дымарфізм адсутны. Вушы вялікія і відныя. Валасяны полаг тонкі і мяккі; сьпінная паверхня ружаватая, пясочная альбо шэра-карычневая, а лапы і жывот белыя. Верх хваста цёмны, а спод белы, ён пакрыты густой поўсьцю і мае пучок на кончыку[2][3].

Прадстаўнікі сямейства актыўныя круглы год. Улетку яны строга начныя, але актыўныя ў любы час дня і ночы восеньню і зімой. Яны ніколі не здабываюць корм далёка ад шчыліны скалы, дзе яны могуць хутка знайсьці прытулак. Яны ня вельмі сацыяльныя, аднак часам гняздуюцца ў адных і тых жа скальных расколінах альбо туляцца разам, дзе цяпло. Насеньне складае асноўную частку дыеты, але яны ядуць таксама кветкі і лісьце, акрамя таго вусякоў і падлу[2][3].

Сямейства Calomyscidae

  • род Calomyscus
    • віды Calomyscus bailwardi, Calomyscus baluchi, Calomyscus elburzensis, Calomyscus grandis, Calomyscus hotsoni, Calomyscus mystax, Calomyscus tsolovi, Calomyscus urartensis
  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 10.07.2021 г.
  2. ^ а б в Poor, A. (2005) Calomyscidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 10.07.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 213, 214. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)