C/2020 F3 (NEOWISE)
C/2020 F3 (NEOWISE) | |
Камэта 10 ліпеня 2020 году над Адэсай | |
Адкрыцьцё | |
---|---|
Першаадкрывальнік | NEOWISE |
Дата адкрыцьця | 27 сакавіка 2020 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Афэлій |
81 381 241 660 800 м і 107 710 466 904 000 м |
Пэрыгелій | 44 098 460 324,946 м |
Вялікая паўвось |
40 690 620 830 400 м і 53 855 233 452 000 м |
Эксцэнтрысытэт арбіты | 0,99921 |
Арбітальны пэрыяд | 4500 год і 6800 год |
Нахіл арбіты да плоскасьці экліптыкі | 2,3 рад |
Апошні пэрыгелій | 3 ліпеня 2020 году |
C/2020 F3 (NEOWISE) — рэтраградная камэта з амаль парабалічнай арбітай, вынайдзеная 27 сакавіка 2020 году касьмічным інфрачырвоным тэлескопам NEOWISE[1]. Свой пэрыгелій камэта прайшла 3 ліпеня 2020 году. Па стану на 5 ліпеня 2020 году яё бачная зорная велічыня складала каля +1,5m[2].
Траекторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камэта C/2020 F3 (NEOWISE) была вынайдзеная 27 сакавіка 2020 году касьмічным інфрачырвоным тэлескопам WISE (Wide-Field Infrared Survey Explorer). Камэта NEOWISE знаходзілася меней за 20 градусаў ад Сонца з 11 чэрвеня 2020 году да 9 ліпеня 2020 году. 10 чэрвеня 2020 году, да таго, як камэта была згубленая ў бляску Сонца, яна мела бачную магнітуду +7m. 3 ліпеня 2020 году, калі камэта NEOWISE прайшла пэрыгелій, яна знаходзілася на адлегласьці 0,29 астранамічнай адзінкі (43 млн км) ад Сонца. Калі камэта трапіла ў поле бачаньня SOHO LASCO C3 22 чэрвеня 2020 году, яна дасягнула 3-й зорнай велічыні.
На пачатку ліпеня камэта NEOWISE дасягнула бачнасьці зорнай велічыні +1m, значна перасягнуўшы яркасьць, што дасягнула камэта C/2020 F8 (SWAN), і ў яе зьявіўся другі хвост. Першы блакітны газавы (іёны) хвост сьвяціўся за кошт флюарэсцэнціі малекул С2 і CN, а больш позьні другі залаты хвост складаецца з пылу, як у камэты Хэйла-Бопа, але і не такі вялікі. 5 ліпеня 2020 году прыбор WISPR зонду «Паркер» выявіў у іённым хвасьце другі складнік — натрыевы іённы хвост.
23 ліпеня 2020 году камэта наблізіцца да Зямлі на 103,5 млн км (0,69 а. а.).
У наступны раз C/2020 F3 (NEOWISE) вернецца да Сонца праз 6000 год — яё афэлій знаходзіцца на адлегласьці 500—700 а. а. ад Сонца[3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ C/2020 F3 ( NEOWISE ) Праверана 2020-07-03 г.
- ^ COBS - Comet OBServation database Праверана 2020-07-03 г.
- ^ Солнечный зонд «Паркер» рассмотрел три хвоста кометы NEOWISE, 10 ліпеня 2020
- ^ NASA’s Parker Solar Probe Spies Newly-Discovered Comet NEOWISE, 10 ліпеня 2020
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- New Comet C/2020 F3 (NEOWISE) — Ernesto Guido & Adriano Valvasori (анг.)
- C/2020 F3 (NEOWISE) — AiM-Project-Group (анг.)