Перайсьці да зьместу

Bluemix

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
IBM Bluemix
Напісаны на Python, Java, PHP
АС Linux, AIX, Windows, Solaris

IBM Bluemix — гэта воблачная плятформа як сэрвіс, распрацаваная IBM. Яна падтрымлівае шэраг службаў[1], а таксама мае інтэграванае асяродзьдзе (DevOps) для стварэньня, выкананьня, разгортваньня й кіраваньня прыкладаньнем у воблаку. Bluemix заснаваны на адкрытай тэхналёгіі Cloud Foundry й працуе на архітэктуры SoftLayer. Bluemix падтрымлівае некалькі моваў праграмаваньня[2], у тым ліку Java, Node.js, Go, PHP, Python, Ruby Sinatra, Ruby on Rails і можа быць пашыраны для падтрымкі іншых моваў праграмаваньня, такіх як Scala[3], за кошт выкарыстаньня buildpacks[4].

IBM Bluemix была створана камандай праграмістаў, якія знаходзіліся ў розных частках сьвету, за 18 месяцаў ад першапачатковай канцэпцыі да агульнадаступнага прылажэньня[5]. Аб зьяўленьні бэта-вэрсіі было абвешчана ў лютым 2014 року[6], і яна стала даступна ў чэрвені.