Barrett XM500
Barrett XM500 | |
---|---|
Тып | снайпэрская вінтоўка |
Краіна паходжаньня | ЗША |
Гісторыя вытворчасьці | |
Дата стварэньня | 2006 год |
Вытворца | Barrett Firearms Manufacturing |
Характарыстыкі | |
Вага | 11,8 кг |
Даўжыня | 1168 мм |
Патрон | .50 BMG |
Прыцэльная далёкасьць |
1850 м |
Найбольшая далёкасьць |
6800 м |
Від боясілкаваньня | скрынчаты набойнік на 10 патронаў |
Прыцэл | аптычны |
Barrett XM500 — самазарадная буйнакаліберная снайпэрская вінтоўка, распрацаваная амэрыканскай фірмай Barrett Firearms Manufacturing на аснове Barrett M82. Упершыню Barrett XM500 была прадэманстраваная ў 2006 годзе на выставе NDIA Small Arms Symposium 2006, як пэрспэктыўная мадэль для магчымай замены амэрыканскай буйнакалібернай снайпэрскай вінтоўкі Barrett M82. Для стральбы з дадзенай вінтоўкі ўжываюцца патроны калібра .50 BMG. Тэхнічна ўяўляе сабой 10-зарадную вінтоўку, пабудаваную ў кампаноўцы «булпап» і якая выкарыстоўвае газаадводную аўтаматыку з замыканьнем ствала паваротнай засаўкай. Ствол вінтоўкі мае долы для палягчэньня і лепшага астуджэньня, і абсталяваны масіўным рэактыўным дульным тормазам.
Вінтоўка камплектуецца аптычным прыцэлам.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Barrett XM500 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|