Art. Lebedev Studio

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Art. Lebedev Studio» (па-расейску: «Сту́дия Арте́мия Ле́бедева») — расейская дызайнэрская кампанія, заснаваная Арцеміем Лебедзевым у 1995 году. Займаецца графічным, прамысловым і вэб-дызайнам. На 2018 год у студыі працавалі 369 супрацоўнікаў. Па вэрсіі экспэртнай суполкі «Тэглайн», кампанія лідавала ў сьпісе 100 вядучых вэб-студыяў Рунэта[1] 7 гадоў (да 2013 году).

Студыя Лебедзева належыць хольдынгавай кампаніі Art. Lebedev Group (ALG), куды таксама ўваходзяць рэклямная кампанія ADEX, студыя «Тэлетайп» ды студыя графічнага дызайну «Артографика». Ўласьнікамі студыі зьяўляюцца Арцемій Лебедзеў, Дзяніс Шохін і Канстанцін Моршнеў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]