Перайсьці да зьместу

Anonymouse

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Anonymouse — ананімны швэдзкі мастацкі калектыў, вядомы вулічнымі інсталяцыямі ў Швэцыі. Калектыў займаецца будаваньнем мініятураў на тэму мышаў і дэманструюць іх на публіцы. Першай такой працай стаў рэстаран Il Topolino, які зьявіўся на Бергсгатане ў Мальмё. Празь некалькі тыдняў яна была разбурана. У красавіку 2017 году яны стварылі парк забаў у Södra Förstadsgatan. У верасьні 2017 году ў Барасе адкрыліся дзьве крамы і АЗС.

Група таксама пабудавала экспанаты ў Баёне і на востраве Мэн у 2018 годзе, а пазьней у тым жа годзе — мініятурную цырульню і прытулак для мышэй у Мальмё. У маі 2019 году ў Мальмё адкрылася дэтэктыўнае агенцтва і вэб-бачына, дзе грамадзтву было прапанавана вырашыць фіктыўную справу.

Натхнёны Anonymouse, мастак з Гётэборга Стафан Ліндхольм пабудаваў і выставіў на вуліцах Хагі, Гётэборг, краму сыроў, абутковую краму, магазін матацыклаў і трэнажорную залю.