Перайсьці да зьместу

AEIOU

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манаграма Фрыдрыха III
Ілюмінаваны рукапіс
Замак Граца

AEIOU — акронім, які імпэратар Фрыдрых III зьмяшчаў на розных каштоўных рэчах, сваім гербе, а таксама на тых збудаваньнях, якія былі пабудаваны пад яго заступніцтвам. Пры Марыі Тэрэзіі гэты дэвіз разьмяшчаўся на гербе Тэрэзіянскай вайскова акадэміі. У наш час гэты дэвіз разьмяшчаецца на пячатках выпускнікоў Акадэміі.

Існуе звыш 300 розных інтэрпрэтацыяў абрэвіятуры AEIOU. Аўстрыйскі гісторык Альфонс Лхоцкі склаў 86 розных інтэрпрэтацыяў гэтай абрэвіятуры. Найбольш распаўсюджаныя сярод іх наступныя:

  • Austriae est imperare orbi universo (Аўстрыі наканавана кіраваць сьветам);
  • Austria erit in orbe ultima (Аўстрыя будзе апошняй на зямлі);
  • Austria est imperium optime unita (Аўстрыя — лепшы імпэрскі саюз);
  • Augustus est iustitiae optimus vindex (Імпэратар зьяўляецца лепшым абаронцам справядлівасьці);
  • Austria est imperatrix omnis universi (Аўстрыя зьяўляецца кіраўніком сьвету).

У Інтэрнэце існуе он-лайн-энцыкляпэдыя на нямецкай і ангельскай мовах AEIOU.

  • Эндрю Виткрофт Хабсбургс: Воплощение Империи (1995), ISBN 0-14-023634-1.