A. m.
Выгляд
a. m. — скарот ад лацінскага выраза ante meridiem (да поўдня, да 12 гадзін дня). Гэты скарот прыняты ў ангельскай мове для пазначэньня часу да поўдня.
Прыклад: 5 a. m. адпавядае 5 гадзінам раніцы. Часта выклікае цяжкасьці наступны прыклад: часу 00.10 адпавядае 12.10 a. m., а не 00.10 a. m.