Перайсьці да зьместу

6Б27

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шалом 6Б27М у афарбоўцы ЕМР «Лето»

6Б27 — агульнавайсковы штурмавы шалом Узброеных сілаў Расеі. Распрацаваны «НДІ Сталі» ў 2005 годзе для замены шалома 6Б7 узору 1999 року. Немэталічны бронешалом выкананы па тканкавая-палімэрнай тэхналёґіі, у сэрыйнай вытворчасьці з 2006 року, адначасова з шаломамі 6Б26 ды 6Б28[1]. Шалом прыняты на ўзбраеньне краінамі АДКБ ды УС Расеі.

Характарыстыкі шалома

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вага шалома 6Б27 складае 0,95—1,25 кґ, верхняя мяжа — вага шалома для памеру галавы 56—58 см[2]. Забясьпечвае ахову галавы ад паразы 9-мм кулямі пісталетаў ПМ ды АПС з адлегласьці 5 м, а таксама ад куляў ПСМ ды ТТ з адлегласьці 40 м. Валодае супрацьаскепкаваю стойкасьцю на ўзроўні 1-е клясы абароны. Супрацьаскепкавая стойкасьць (па V50) складае 580—680 м/с. Шалом забясьпечвае абарону ад аскепкаў масаю 1 ґ пры хуткасьці 680 м/с. Плошча аховы — 12,7 кв.дм.

Шалом выпускаецца ў стандартным колеры — «аліва», камплектуецца чахлом, якіх выпускаецца цэлая лінейка: «Расейская лічба», «Флёра», «Аліўкавы», «Чорны», «Жоўтая бярозка», «Клякса».

У параўнаньні з шаломам францускага камплекту FELIN, валодае істотна большай абаронаю бакавое праекцыі галавы[2].

Параўнаньне з аналяґамі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Характарыстыкі[2][3] Advanced Combat Helmet (ЗША) R-ACH (Ізраіль) FELIN (Францыя) 6Б27
Матар’ял:
кампазыт з
араміднага валакна
«Кеўлар KM2»
арамідных валокнаў поліэтыленавых
валокнаў UHMWPE
арамідных валокнаў «Арус»
Вага(М) для
памеру галавы
57 — 58 см
1,36 кґ 1,30 кґ 1,36 кґ 1,25 кґ
Плошча аховы (S) 10,6 дм2 10,5 дм2 12,5 дм2 12,7 дм2
Ўстойлівасьць да аскепку*
1 г (V50), м/с
754 RCC
670 FSP
670 680 680
Парамэтар
балістычнае
эфэктыўнасьці
S·V50
57 54 62,5 69

Заўвага: * ACH, R-ACH ды FELIN пры выпрабаваньнях аскепкавымі імітатарамі RCC й FSP (1,0 ды 1,1 ґ); 6Б27 — сфэрычным аскепкам 1,0 г

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]