6Б21
6Б21 або «Пярмячка» — супрацьаскепкавы баявы ахоўны камплект 6Б21 распрацаваньня ЗАТ «Кираса» (Перм).
Камплект улучае каля 20 рэчаў, у тым ліку арамідны камбінэзон, бронекамізэльку, шалом, «разьцяжу», ахоўныя супрацьаскепкавыя акуляры ды пальчаткі[1]. Агульная вага камплекту, у залежнасьці ад узроўню абароны, можа складаць 8,5—12 кґ[2].
Паводле ЗАТ «Кираса», камплект ня мае аналяґаў ані ў Расеі, ані за мяжою, валодае шырокім спэктрам службова-эксплюатацыйных уласьцівасьцяў. Агульная плошча абароны камплекту перавышае плошчу існуючых у сьвеце агульнавайсковых сродкаў індывідуальнае бранявое абароны ў тры разы. «Пярмячка» забясьпечвае абарону ад куляў аўтаматаў АК-74, АКМ, вінтоўкаў СВД, М16А1, М16А2 ды забранявае кантузійнае траўмы (сумесна з супрацькульнымі бронеблёкамі бронекамізэлькі), вытрымлівае простае трапленьне з 50 мэтраў, а шалом ды акуляры могуць выратаваць ад аскепкаў, што ляцяць з хуткасьцю да пяцісот мэтраў у сэкунду[3].
Мадэрнізаваны варыянт БЗК «Пярмячка-М», што складаецца з 20 элемэнтаў, які абараняе вайскоўца практычна з ног да галавы, быў распрацаваны прадпрыемствам у 2010 годзе ў парадку ўласнае ініцыятывы[4].
Мадыфікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе шэсьць асноўных мадыфікацыяў:
- 6Б21
- 6Б21-1
- 6Б21-2
- 6Б22
- 6Б22-1
- 6Б22-2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цельманоў Д. Мінабароны праваліла праґраму закупы бронекамізэлькаў (рас.). «Известия». Праверана 2013-2-21 г. Архіўная копія ад 2013-03-18 г.
- ^ Будлянскі Г. Пра сучасныя СІА й адносіны між вытворцамі ды Мінабароны (рас.). Інфармацыйнае аґенцтва «Оружие России». Праверана 2012-2-21 г. Архіўная копія ад 2013-03-18 г.
- ^ Баявы ахоўны камплект «Пярмячка»" на сайце ЗАТ «Кираса»
- ^ Клачыхін А. Абарона з боем (рас.). — 2012. — № 44.