33 сцэны з жыцьця
| 33 сцэны з жыцьця | |
| 33 sceny z życia | |
| Жанр | драматычны фільм[1][2] |
|---|---|
| Рэжысэр | Малгажата Шумоўская |
| Сцэнарыст | Малгажата Шумоўская |
| Прадусар | |
| У ролях | Юля Ёнч Пэтэр Ганцлер Мацей Штур Рэната Данцэвіч |
| Кампазытар | Павал Мыкетын |
| Апэратар | |
| Мантаж | Jacek Drosio[d] |
| Вытворчасьць | |
| Дата выхаду | 7 лістапада 2008 (17 гадоў таму) |
| Працягласьць | 95 хвілін |
| Краіна | |
| Мова | польская |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
33 сцэны з жыцьця (па-польску: 33 sceny z życia) — польска-нямецкая драма рэжысэра Малгажаты Шумоўскай. Фільм атрымаў прыз журы — «Срэбны леапард» на 61-м кінафэстывалі ў Лакарна. Пасьля фільм быў прадстаўлены на 33-м Фэстывалі польскага кіно ў Гдыні, дзе атрымаў чатыры ўзнагароды, у тым ліку за рэжысуру. Падчас гала-цырымоніі ўручэньня польскай кінапрэміі «Арлы» фільм таксама атрымаў чатыры ўзнагароды, у тым ліку за найлепшы фільм году, музыку і мантаж[4]. На 23-й Тарнаўскай кінапрэміі фільм быў узнагароджаны статуэткай «Маскарон» (Гран-пры) і прызам «Камэржысты», які ўручаецца моладдзю. Здымкі праходзілі з 12 чэрвеня па 19 ліпеня 2007 году.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фільм паказвае драматычны год з жыцьця галоўнай гераіні, трыццацігадовай Юліі, якая за кароткі час закранае шэраг трагічных падзей — абодва яе бацькі паміраюць неўзабаве адзін за адным, муж Юліі, паглынуты сваёй дзейнасьць за граніцай, не падтрымлівае яе, неўзабаве іх адносіны развальваюцца, яна сама пакутуе ад няўдачы ў кар’еры, і ў дадатак да гэтага памірае яе любімы сабака. Сутыкнуўшыся з такой шчыльнасьцю падзей, якая ўспрымаецца як абсурд, жанчына застаецца зусім адна і сутыкаецца з неабходнасьцю пачаць усё спачатку, нарэшце ўвайсьці ў сталасьць і вызначыцца з сабой.
Стваральніца фільма не хавала, што твор мае мноства канатацый з яе асабістымі перажываньнямі, у тым ліку са сьмерцю абодвух бацькоў на працягу месяца. Яна лічыць гэты фільм новым узроўнем у сваёй творчасьці, ды заявіла, што яе папярэднія фільмы пра сьмерць ў некаторай ступені не адпавядаюць рэчаіснасьці. Гэты ж фільм паказвае разьвітаньне з блізкімі як у звычайнасьць, але прадстаўляе паводзіны, што не ўпісваюцца ў шаблёны, напрыклад, сьмех і амаль мудрагелісты чорны гумар замест сьлёз.
На думку крытыкаў, фільм — гэта не толькі праекцыя асабістага жыцьцёвага вопыту, але перш за ўсё сталае творчае пасланьне, якое супрацьстаіць шматвяковым умоўнасьцям, якія таксама зьяўляюцца культурнымі табу, сучасным спробам адмаўляць і адкідаць іх у імя свабоды і асабістай ідэнтычнасьці, а насамрэч у імя адмовы ад палавога пасьпяваньня і паскоранага сталеньня да жыцьцёвых сытуацыях. У той жа час, аднак, пасланьне ўказвае на пэўнае непарушнае табу — гэта канец чалавечага жыцьця, што зьяўляецца натуральнай, але заўсёды дзіўнай падзеяй.
Ацэнка твору таксама зьвярнула ўвагу на тэхнічны аспэкт — пачынаючы з апэратарскай працы Міхала Энглерта і музыкі Паўла Мыкетына і, перш за ўсё, сьмелых паводзін міжнароднай акторскай каманды з Юліяй Энч і Пэтэрам Ганцлерам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 33 сцэны з жыцьця (анг.) на сайце IMDb
- сцэны з жыцьця 33 сцэны з жыцьця у базе Filmweb