II тысячагодзьдзе да н. э.
Выгляд
(Перанакіравана з «2 тысячагодзьдзе да н. э.»)
ІІ тысячаго́дзьдзе да н. э. — прамежак часу ад 1 студзеня 2000 да н.э. да 31 сьнежня 1001 да н.э., які вядомы пераходам ад сярэдняга да позьняга бронзавага веку. Дамінаваньне Сярэдняга царства ў Эгіпце і Бабілёніі ў першай палове тысячагодзьдзя зьмянілася зьяўленьнем новага культурнага і палітычнага ачагу ў Грэцыі і ўзвышэньнем Хецкай імпэрыі. Вынайдзены альфабэт. Канец тысячагодзьдзя — адкрыцьцё жалеза і кавальскай тэхналёгіі ў Анатоліі і на Каўказе і пераход да жалезнага веку.