Перайсьці да зьместу

20-я дывізія пяхоты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
20-я дывізія пяхоты
20 Dywizja Piechoty

Памятная дошка ў касьцёле Сьв. Андрэя Баболі (Лёндан)
Гады існаваньня 1921—1939
Краіна Другая Рэч Паспалітая
Тып пяхота
Дысьлякацыя Слонім (да 1928)
Баранавічы
Войны Абарончая вайна 1939 году
Удзел у Бітва пад Млавай
Абарона Варшавы
Вядомыя камандзіры

ген. брыг. Эдмунд Кэсьлер (IX.1921 — 2.VI.1924)
ген. брыг. Юзэф Бэкер (VII.1924 — † 16.II.1925)
ген. брыг. Ян Табачынскі (V.1925 — 3.XI.1926)
ген. брыг. Альгерд Пажэрскі (3.XI.1926 — VIII.1930)
ген. брыг. Генрык Крок-Пашкоўскі (X.1930 — I.1938)

палк. Вільгельм Лявіч-Лішка (IV.1938 — IX.1939)

20-я дыві́зія пяхо́ты (20 ДП, па-польску: 20 Dywizja Piechoty) — вайсковая адзінка пяхоты ў Войску Польскім Другой Рэчы Паспалітай. Паўстала ў 1921 року пасьля рэарганізацыі войска Сярэдняй Літвы. У яе склад увайшлі 78-ы (слуцкі) і 79-ы (беластоцкі) пяхотныя палкі 2-й, а таксама 80-ы (наваградзкі) полк 1-й беларуска-літоўскіх дывізіяў.

Арганізацыя ў 1923 року

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1 ліпеня 1928 штаб 20 ДП быў пераведзены ў гарнізон Баранавічы.

Увесну 1935 на базе роты, вылучанае са складу 6-ага батальёну сапэраў, быў сфармаваны 20-ы батальён сапэраў, у траўні 1937 пераўтвораны ў Сапэрска-піянэрскі асяродак 20 ДП.

Арганізацыя ў сакавіку 1939 року

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку 1939 дывізія была пераведзеная на захад і ўвайшла ў склад Арміі Модлін. Ейнай задачай была абарона часткова ўмацаванае тэрыторыі на поўнач ад Млавы, каля граніцы з Усходняй Прусіяй.

1—3 верасьня 1939 утрымлівала пазыцыі каля Млавы, супрацьстаючы пераўзыходзячым сілам 1-й танкавай дывізіі. Уночы з 3 на 4 верасьня, каб пазьбегнуць акружэньня, атрымала загад на адступленьне і 7 верасьня дасягнула ваколіцаў Плоцку. Рэшткі дывізіі прынялі ўдзел у абароне Варшавы.

  • Tadeusz Jurga. Wojsko Polskie : krótki informator historyczny o Wojsku Polskim w latach II wojny światowej. 7, Regularne jednostki Wojska Polskiego w 1939 : organizacja, działania bojowe, uzbrojenie, metryki związków operacyjnych, dywizji i brygad. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1975.
  • Wyszczelski, Lech. Wojsko Polskie w latach 1918—1921. — Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2006. — ISBN 83-89729-56-3
  • Jagiełło, Zdzisław. Piechota Wojska Polskiego 1918—1939. — Warszawa: Bellona, 2007. — ISBN 978-83-11-10206-4
  • Księga chwały piechoty / komitet redakcyjny pod przewodnictwem płk. dypl. Bolesława Prugara Ketlinga. — Warszawa: Wydawnictwo Bellona, 1992 (reprint).