Перайсьці да зьместу

EV-DO

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «1X EV-DO»)

EV-DO — гэта фаза разьвіцьця стaндарта мабільнай сувязі CDMA2000 1x. EV-DO — скарачэньне ад EVolution Data Optimized. У адрозьненьне ад EV-DV (EVolution Data Voice) эвалюцыі падвергнуўся толькі інтэрфэйс перадачы зьвестак, а перадача голасу засталася цалкам ідэнтычнай з CDMA2000 1x і CDMA One (IS-95a/b). Хуткасьць перадачы зьвестак у EV-DO дасягае 2,4 Мбіт за сэкунду (Rev.0) і 3,1 Мбіт за сэкунду (Rev.A).

У прамым канале выкарыстоўваецца тэхналёгія часавага падзелу абанэнтаў TDMA (як і ў GSM). Тэхналёгія часавага падзелу найболей аптымальна падыходзіць для пакетнай перадачы зьвестак. Пры гэтым у прамым канале ў стандарце EV-DO выкарыстоўваюцца 16 таймслотаў працягласьцю па 1,67 мс кожны, у якіх і перадаецца абанэнцкая інфармацыя. Гэта значыць у нейкі момант часу перадаецца інфармацыя аднаго абанэнта. Гэта дазваляе вылучыць поўную магутнасьць перадатчыка для кожнага пэўнага абанэнта. Няма неабходнасьці кантролю магутнасьці ў прамым канале. Адпаведна ў прамым канале няма крыніц інтэрфэрэнцыі ўсярэдзіне сот, прысутнічаюць перашкоды толькі ад суседніх сот.

У залежнасьці ад тыпу перадаванай інфармацыі выкарыстоўваецца адаптыўная мадуляцыя. Ад тыпу мадуляцыі, ужывальнай у прамым канале, залежыць хуткасьць перадачы зьвестак, сыстэма ацэньвае памер кадаванага пакета, стан радыёінтэрфэйсу й прызначае ў адпаведнасьці з гэтым від мадуляцыі QPSK, 8-PSK або 16-QAM.

Для перадачы пакетаў вялікага аб'ёму хуткасьць перадачы зьвестак абанэнта дасягае 2,4 Mбіт/с. Пры гэтым ён займае ўсяго толькі адзін таймслот. Уся астатняя ёмістасьць даступная для іншых абанэнтаў (і зь іншымі хуткасьцямі, зьмешчанымі на розных дыстанцыях ад Базавай Станцыі). Гэта значыць сыстэма кіруе хуткасьцю перадачы й ніколі ня вылучыць больш рэсурсаў абанэнту, зьмешчанаму ў горшых умовах.

Хуткасьць перадачы зьвестак (калі бы 1 абанэнт заняў усе 600 таймслотаў за сэкунду):

Від Даўжыня пакета
(біт)
Колькасьць
слотаў
Працягласьць
(мсэк)
Хуткасьць
(кбіт/сэк)
QPSK 1024 16 26,6 38,4
1024 4 6,6 153,6
1024 1 1,6 614,4
16-QAM 4096 2 3,3 1228,8
8-PSK 3072 1 1,6 1843,2
16-QAM 4096 1 1,6 2457,6

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]