Перайсьці да зьместу

TDMA

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

TDMA (па-ангельску: Time Division Multiple Access — множны доступ з падзелам па часе) — спосаб выкарыстаньня радыёчастасьцяў, калі ў адным частасным інтэрвале знаходзіцца некалькі абанэнтаў, розныя абанэнты выкарыстаюць розныя часавыя слоты (інтэрвалы) для перадачы. Зьяўляецца прыкладаньнем мультыплексаваньня канала з падзелам па часе (TDM — Time Division Multiplexing) да радыёсувязі.

Такім чынам, TDMA падае кожнаму карыстачу поўны доступ да інтэрвалу частаты на працягу кароткага пэрыяду часу (у GSM адзін частасны інтэрвал дзеліцца на 8 часавых). TDMA у цяперашні час зьяўляецца дамінуючай тэхналёгіяй для мабільных сотавых сетак і выкарыстоўваецца ў стандартах GSM, TDMA (ANSI-136), PDC.