1944 (фільм)
| 1944 | |
| 1944 | |
| Жанр | ваенная драма |
|---|---|
| Рэжысэр | Элма Нюганэн[1] |
| Сцэнарыст | Леа Кунас |
| Прадусар |
|
| У ролях |
|
| Кампазытар | Яак Юрысан |
| Апэратар | Максім Асадчы |
| Мантаж |
|
| Вытворчасьць | Taska Film |
| Дата выхаду | 8 лютага 2015 (11 гадоў таму) |
| Працягласьць | 100 хв. |
| Краіна | |
| Мова | эстонская |
| Бюджэт | €1 500 000[2] |
| Старонка на IMDb | |
«1944» — эстонскі ваенны фільм рэжысэра Элма Нюганэна, прадстаўлены ў 2015 року. Падзеі пачынаюцца на лініі «Танэнбэрг» (25 ліпеня — 10 жніўня 1944) і сканчаюцца бітвай пад Тэхумардзі на Сырвэнскім паўвостраве (кастрычнік-лістапад 1944) і паказаныя вачыма эстонскіх жаўнераў, якія ваююць з абодвух бакоў і таму вымушаныя ваяваць супраць сваіх грамадзянаў. Фільм адлюстроўвае вайну з абодвух бакоў, аднак сфакусаваны больш не на ўласна вайне, а на асабістых дачыненьнях.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падзеі фільму разгортваюцца ад бітвы на лініі «Танэнбэрг» (25 ліпеня — 10 жніўня) да бітвы пад Тэхумардзі на Сырвэнскім паўвостраве (кастрычнік-лістапад 1944). Другая сусьветная вайна ў Эстоніі паказаная вачыма ўдзельнікаў падзей з абодвух варагуючых бакоў — эстонцаў, якія ваявалі ў 20-й эстонскай дывізіі Вафэн СС, і ў складзе 8-га Эстонскага стралковага корпусу Чырвонай арміі.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Каспар Вэлбэрг — Карл Тамік
- Крыстыян Юкскюла — Юры Йыгі
- Майкен Шміт — Айна Тамік
- Герт Раўдсэп — Антс Саарэстэ
- Аін Мяэотс — капітан Эвалд Віірэс
- Пээтэр Тамэару — парторг
- Мярт Піўс і Прыйт Піўс — браты Кяяр
- Хендрык Тоомпэрэ — Крыстыян Пыдэр
- Крыстыян Сарв — Абрам Ёфэ
- Раін Сымул — Прохар Сядых
- Мартын Міл — Альфрэд Туль
- Іва Ууківі — Рудольф Каск
Ацэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Эстоніі фільм «1944» меў агромністы посьпех, усталяваўшы рэкорд па колькасьці гледачоў у прэм’ерны дзень — 19 030 чалавек. Папярэдні рэкорд — 15 611 чалавек — належаў фільму «Імёны ў мармуры» (2002)[3]. Таксама «1944» усталяваў рэкорд і па праглядзе ў прэм’ерны тыдзень — 44 879 гледачоў[4].
Фільм вылучаўся ад Эстоніі на 88-ю прэмію Акадэміі ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове»[5], аднак ня быў намінаваны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ 1944 (эст.). Taska Film. Праверана 23 ліпеня 2016 г.
- ↑ Keslassy, Elsa (27 студзеня 2015) Eyewell Acquires Epic War Drama ‘1944’ (анг.) Праверана 23 ліпеня 2016 г.
- ↑ Aadamsoo, Martin (25 лютага 2015) 1944 Sets an All-time Opening Record in Estonia (анг.) Film new Europe Праверана 23 ліпеня 2016 г.
- ↑ Record opening week for “1944”! (анг.) Film new Europe Праверана 23 ліпеня 2016 г.
- ↑ Holdsworth, Nick (14 верасьня 2015) Oscars: Estonia Nominates '1944' for Foreign-Language Category (анг.). The Hollywood reporter. Праверана 23 ліпеня 2016 г.