11 наваградзкіх мучаніц
11 наваградзкіх мучаніц, вядомыя як Дабраслаўлёныя мучаніцы з Наваградку — законныя сёстры Кангрэгацыі найсьвяцейшай сям’і з Назарэту, мучаніцы Другой сусьветнай вайны, расстраляныя 1 жніўня 1943 году ў Наваградку.
У ліпені 1943 году сёстры зьвярнуліся да гестапа, каб ахвяраваць сваё жыцьцё наўзамен 120 арыштаваных і прызначаных да расстрэлу асобаў. Кару сьмерці для 120 ахвяраў замянілі на працы ў Нямеччыне (вывезьлі 24 ліпеня, а некаторых нават вызвалілі). Усе яны перажылі вайну.
Сёстры ж былі нечакана арыштаваныя 31 ліпеня 1943 году, а на наступны дзень без суду і выраку расстраляныя.
Пасьля эксгумацыі 19 сакавіка 1945 году іх пахавалі ў адзінай магіле каля наваградзкага фарнага касьцёлу.
Бэатыфікаваныя папам Янам Паўлам II 5 сакавіка 2000 году.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 наваградзкіх мучаніц — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў