Перайсьці да зьместу

1-ы Беларускі фронт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
1-ы Беларускі фронт
1-й Белорусский фронт

Штандар 1-га Беларускага фронту
Гады існаваньня 1944—1945
Краіна СССР СССР
Падпарадкаваньне камандуючаму вайскамі фронту
Уваходзіць у РСЧА
Тып фронт
Уключае ў сябе управа, аб’яднаньні, злучэньні, вайсковыя часткі і ўстановы
Функцыя абарона
Колькасьць аб’яднаньне
Войны Нямецка-савецкая вайна

1-ы Белару́скі фро́нт — фармаваньне (аб’яднаньне) РСЧА на заключным этапе нямецка-савецкай вайны, утворанае 24 лютага 1944 зь Беларускага фронту. Фронт браў удзел у вызваленьні ад нацыстаў Беларусі, Польшчы, у бітве за Бэрлін. Камандуючыя — Канстанцін Ракасоўскі, Георгі Жукаў (з 16 лістапада 1944).

10 чэрвеня 1945 року фронт расфармаваны, большасьць вайсковых частак увайшлі ў створаную групу савецкіх акупацыйных войскаў у Нямеччыне.