Транс
Гэты артыкул мусіць быць істотна перароблены ў адпаведнасьці са стандартамі Вікіпэдыі. Прычына: У артыкуле шмат недакладных зьвестак Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго. Падрабязнасьці могуць быць на старонцы абмеркаваньня. |
Транс | |
Паходжаньне | Нямеччына, 1980-я |
---|---|
Тыповыя інструмэнты | Сынтэзатар, драм-машына, музычная клявіятура, сэмплер |
Вытворныя формы | futurepop, транс-стэп, брэйктранс, мэтал-гоа-транс |
Роднасныя жанры | |
Прагрэсіўны, Гімнавы, Вакальны, Сымфанічны, Гоа, Пляменны, Псыхадэлічны, Цяжкі, Піцыката, Кіслотны, Мінімалістычны псыхадэлічны транс, Гардстайл, Гард-энэрджы, Нью-энэрджы, Вольны гардкор | |
Trance music ў Вікісховішчы |
Транс (па-ангельску: Trance) — напрамак сучаснае электроннае танцавальнае музыкі (па-ангельску: Electronic Dance Music).
Гучаньне (агульнае для ўсіх разнавідаў)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэлёдыя (агульнае)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тыповым для трансавае кампазыцыі зьяўляецца разьвіцьцё мэлёдыі, ад аднаго рытму з басамі і пэркусіяй (прыклады: прагрэсіўны, гімнавы, вакальны, брэйк-, сымфанічны, гоа, пляменны транс, futurepop) або безь яе (прыклады: псыхадэлічны, гоа транс) да разьвітога паліфанічнага малюнка, што складаецца з мноства проста пабудаваных сынтэтычных мэлёдыяў, адна (ці 2-3) зь якіх зьяўляюцца вядучымі або з разнастайных нямузычных гукаў, што ўпарадкаваныя ў азначанай пасьлядоўнасьці й не парушаюць 4-тактовую будову мэлёдыі.
Рытм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ува ўсіх (акрамя брэйктрансу) разнавідах трансу рытм зьяўляецца прамым і строга падпарадкоўваецца 4-тактовай будове (хуткасьць — паміж 130 ды 160 грукаў за хвіліну). Пасьля гукаў басовых бубнаў кратных 8 (у некаторых выпадках 4) можа адбывацца «сход» басовых бубнаў, калі ў сярэдзіну паміж двума гукамі асноўнае рытмавае лініі дадаецца шчэ адзін басовы бубен:
Басовы бубен (па-ангельску: Kick): | X | – | – | – | X | – | – | – | X | – | – | – | X | – | X | – | X | – | – | – | X |
У якасьці рабочых бубнаў могуць выкарыстоўвацца як snares-сэмплы, так і claps- і нават slaps-сэмплы. Але ў той жа час транс можа ўвогуле абыходзіцца без рабочых бубнаў. Пэркусію складаюць звычайна сэмплы адкрытых (па-ангельску: hi-hats) і закрытых талерак (па-ангельску: closed hi-hats), але ёю могуць быць таксама сэмплы бубнаў з карэннае афрыканскае музыкі альбо музыкі лаціна (tribal).
Брэйктранс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брэйктранс мае характэрную для напрамкаў музыкі брэйкбіт рытмавую лінію (захоўваецца таксама хуткасьць брэйкбіту — 120—140 грукаў за хвіліну), але заўжды ён можа грэбаваць рабочымі бубнамі.
Басы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У розных напрамках трансу няма адзінства ў выкарыстаньні нейкае адзінае групы гукаў у якасьці басовых гукаў. Басы шырока розьняцца па частаце: ад гудучых (як у напрамку транс-стэп) або гучных (як у псыхадэлічным або гоа-трансе) нізкачастотных да выключна мэлядычных сярэдняе частаты (як у прагрэсіўным трансе). Раней (у канцы 1980-х — першай палове 1990-х) фартэпіянныя акорды часта выконвалі ролю басоў.
Сьпевы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Час ад часу ў трансе выкарыстоўваюцца асобныя сэмплы сьпеваў або нават разьвітая вакальная партыя — гэтае патрабаваньне зьяўляецца абавязковым для вакальнага трансу й futurepop. Пол выканаўцы залежыць ад напрамку: мужчынскі вакал выкарыстоўваецца ў futurepop, жаночы — у вакальным трансе.
Вытокі трансу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гай-энэрджы (Hi-NRG) (Прыклад: Modern Talking — Atlantis Is Calling (S.O.S For Love))
- І-Бі-Эм, Электронная музыка для цела (EBM, Electronic Body Music) (Прыклад: Nine Inch Nails — The Perfect Drug)
- Сынт-транс (Synthtrance), стары сынці-поп (Прыклад: Depeche Mode — Enjoy The Silence)
Разнавіды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Брэйктранс
- Вакальны транс
- Вольны гардкор (Freeform hardcore)
- Гард-энэрджы (Hard-NRG)
- Гардстайл (Hardstyle)
- Гімнавы транс (Anthem trance)
- Транс з Гоа, Гоа транс (Goa trance)
- Ґэта транс (Ghetto trance) — гэты штучны напрамак трансу узгадваецца толькі ў cеціўным навучальніку Ішкара
- Індустрыяльны транс (Industrial trance)
- Кіслотны транс (Acid trance)
- Мінімалістычна псыхадэлічны транс (Minimalist trance)
- Мэтал гоа транс (Buttrock goa)
- Нью-энэрджы (Nu-NRG)
- Піцыката транс або транс з Ібіцы (Pizzicato trance, Ibiza trance)
- Пляменны транс (Tribal trance)
- Прагрэсіўны транс (Progressive trance)
- Псыхадэлічны транс (Psy trance)
- Сымфанічны транс (Symphonic trance)
- Транс-стэп (Trancestep)
- Футурпоп (Futurepop) й сучасны сынці-поп й дарксынт (Darksynth)
- Цяжкі транс (Hard trance)
Прыклады тэмаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Брэйктранс
- Hybrid — Blackout (Hybrid Y4K Edit)
- Вакальны транс
- 4strings — Summersun
- Вольны гардкор
- DJ Rx with Carbon Based — Liberator
- Гард энэрджы
- Od 404 — 9 Bar
- Гардстайл
- DJ Isaac — Focus
- Гімнавы транс
- Rank1 — Airwave
- Транс з Гоа, Гоа транс
- LMC — Anathema
- Ґэта транс
- Lectrolux — The House Is Surrounded
- Дарксынт
- Beborn Beton — Another Wolrd
- Індустрыяльны транс
- Psychic TV — New Sexuality
- Кіслотны транс
- Hardfloor — Trapped in the Little Silver Box
- Мінімалістычны псыхадэлічны транс
- Shiva Chandra — Acht Achtel
- Мэтал гоа транс
- Sun Project — At the Edge of Time
- Нью-энэрджы
- Yoji Biomehanika — B Raver
- Піцыката транс або транс з Ібіцы
- DJ Quicksilver — Bellisima
- Пляменны транс
- Safri Duo — Played-a-life
- Прагрэсіўны транс
- Underwolrd — Born Slippy (PVD remix)
- Псыхадэлічны транс
- Infected Mushroom — Cities Of The Future
- Сучасны сынтпоп
- Melotron — Erwartungen
- Сымфанічны транс
- William Orbit — Barber’s Adagio for Strings
- Транс-стэп
- John B — American Girls 2004
- Футурпоп
- Icon Of Coil — Regret
- Цяжкі транс
- DJ Scot Project — Outer Space
Выканаўцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Выдавецтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Транс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Trance wiki (анг.)
- TranceAddict.com (анг.) — міжнародны форум трансу.
- Psychedelic.by (рас.) — псыхадэлічны транс у Беларусі.