Перайсьці да зьместу

Яшар Кемаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Яшар Кемаль (па-турэцку: Yaşar Kemal; сапраўднае Гёкчэлі Кемаль Садык) (нар. 1922, с. Хемітэ-Гёкчэлі, Турцыя) — турэцкі пісьменьнік. Працаваў настаўнікам, журналістам. Друкуецца з 1939 г. Раманы «Худы Мэмэд» (т. 1 — 2, 1955), «Зямля — жалезная, неба — меднае» (1963 г.), «Эфе з Чакырджа» (1972 г.) пра сацыяльныя супярэчнасці турэцкай вёскі. Дылогія «Гаспадары маёнтка Акчасаз» («Злачынства на Кавальскім базары», 1973 г., і «Юсуфчык Юсуф», 1975 г.) пра жыцьцё турэцкіх качэўнікаў. Аўтар зборнікаў апавяданьняў «Сьпёка» (1952 г.) і рэпартажаў «Гэта краіна з канца ў канец» (1971 г.), раманаў «Бляшанка» (1955 г.), «Апора» (1960 г.), «Легенда гары» (1970 г.), «Разбойнік» (1972 г.), «Калі забіць змяю» (1976 г.), «Голас крыві» (1991 г.), аповесьцяў, вершаў, дасьледаваньняў па фальклёры.

  • Яшар Кемаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 18. Кніга 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншыя. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 324.