Ях’я Мухамэд Хамід-ад-дзін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ях’я Мухамэд Хамід-ад-дзін

Ях’я Мухамед Хамід-ад-дзін (1869 — 17 лютага 1948) — дзяржаўны дзяяч Емэну. У 1904 г. был абраны імамам сэкты зэйдзітаў і ўзначаліў паўстаньне емэнскіх зэйдзіцкіх плямёнаў супрпаць панаваньня Асманскай імпэрыі. У 1911 г. заключыў з турэцкім султанам пагадненьне, паводле якога раён зэдзіцкіх плямёнаў атрымаў унутраную аўтаномію. Пасьля распаду Асманскай імпэрыі ў 1918 г., Ях’я прыняў тытул караля Емэну. Аб’яднаў разрозьненныя емэнскія плямёны ў рамках адзінага Емэнскага мутавакілійскага каралеўства. 1 лістапада 1928 г. заключыў з СССР дагавор аб сяброўстве і гандлі (г. зв. «Дагавор ў Сана»). Прытрымваючыся антызаходніх пазыцыяў у замежнай палітыцы, праводзіў у краіне курс на захаваньне і ўмацаваньне рэакцыйнага дыктатарскага рэжыму. З мэтай перашкодзіць заходняй экспансіі і закансэрваваць існуючыя сацыяльна-эканамічныя адносіны праводзіў палітыку самаізаляцыі Емэну. Забіты ў выніку змовы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ях’я Мухамэд Хамід-ад-дзінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў