Янка Семашкевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Семашкевіч.
Янка Семашкевіч | |
Ксяндз-літаратар Янка Быліна | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 кастрычніка 1883 |
Памёр | 18 лютага 1956 (72 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, каталіцкі сьвятар |
Янка Семашкевіч (пс. Янка Быліна, Я. Б.; 30 кастрычніка 1883, в. Лакцяны, Сьвянцянскі павет — 18 лютага 1956, Бомбля, Польшча) — беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч, паэт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую сэмінарыю і пасьвячоны ў сьвятары ў 1907 годзе. З 1910 — адміністратар у парафіі Дварэц Слонімскага дэканата. Аўтар двух зборнікаў паэзіі і некалькіх рэлігійных кнігаў. Супрацоўнічаў з выданьнямі БХД. У 1925 годзе пробашч у Лаварышках. Адзін з аўтараў «Мэмарандуму» 19 траўня 1925 году ксяндзоў-беларусаў на агульнапольскую канфэрэнцыю біскупаў у 1925. Ягоная кніга вершаў «На покуці», выдадзеная ў 1934 годзе, была канфіскаваная ўладамі міжваеннай Польшчы. Быў рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. На пачатку 1950-х гадоў зьехаў у Польшчу. Працаваў душпастырам абавязкі ў мясцовасьці Міхалова-Нязбудная на Беласточчыне. Пахаваны каля касьцёла ў Бомблі.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Na pryźbe, 56 ст.,1924, Беларускае Выдавецкае Таварыства, друкарня Бекера
- Vybary staršyni, 24 ст., 1926, выдавецтва «Беларуская Крыніца», друкарня «Скарына»
- Ružaniec Najśviaciejšaj Dzievy Maryi, 35 ст., 1928, выдавецтва «Хрысьціянская Думка», друкарня «Скарына»
- Pieśni žalby, 1929
- Daroga Kryža — nabaženstva na Vialiki Post, 32 ст., 1930, выдавецтва «Хрысьціянская Думка», друкарня «Скарына», 1000 асобнікаў
- Na pokuci. Bajki i roznyja vieršy, 72 ст., 1934, Выдавецтва БІГіК, друкарня «Скарына», 1000 асобнікаў — трапіла пад канфіскацыю.
- Vybary staršyni, 16 ст., 1938, друкарня «Скарына», 1000 асобнікаў