Перайсьці да зьместу

Ян Паноніюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Паноніюс
Дата нараджэньня 7 верасьня 1434
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 красавіка 1472 (37 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак паэт, пісьменьнік, каталіцкі сьвятар, судзьдзя, дыплямат, біскуп, гуманіст, каталіцкі біскуп, перакладнік

Ян Паноніюс (па-лацінску: Ioannes Pannonius, па-харвацку: Ivan Česmički, па-вугорску: Csezmiczei János) — харвацка-вугорскі лацініст, паэт, дыпламят і біскуп Пэчу. Ян зьяўляецца самым вядомым паэтам эпохі Адраджэньня ў Вугорскім каралеўстве і быў адным з найбольш вядомых дзеячаў паэзіі і гуманістаў у Эўропе. Нарадзіўся ў сям’і харвата і вугорцы, але сацыяльнае саслоўе бацькоў невядомае. У юнацтве быў накіраваны на навучаньне ў італьянскую Фэрару, дзе вывучаў ў тым ліку творы грэцкіх і старажытнарымскіх аўтараў. Далей навучаўся ў Падуанскім унівэрсытэце. Вярнуўшыся на радзіму ў Вугоршчыну працаваў у каралеўскае канцылярыі, а затым неўзабаве быў прызначаны на пасаду біскупа гораду Пэч, а пазьней віцэ-канцлерам краіны. Падтрымліваў сувязь зь некаторымі выбітнымі філёзафамі свайго часу, а таксама сабраў вялікую бібліятэку твораў гуманістаў[2].

  1. ^ Hrvatski biografski leksikon (харв.) — 1983.
  2. ^ Konstantinos Staikos (2012). «History of the Library in Western Civilization: From Petrarch to Michelangelo». New Castle. DE: Oak Knoll Press. — ISBN 9781584561828.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Паноніюссховішча мультымэдыйных матэрыялаў