Ян Вэрмээр
Ян Вэрмээр | |
«Звадыяшка», прыблізна 1656. Фігура зьлева лічыцца аўтапартрэтам Яна Вэрмээра[1]. | |
| Імя пры нараджэньні | Johannes Vermeer |
|---|---|
| Дата нараджэньня | кастрычнік 1632[2][3][4][…] |
| Месца нараджэньня | Дэльфт, Галяндыя |
| Дата сьмерці | 1675 |
| Месца сьмерці | Дэльфт, Галяндыя |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | жывапіс |
| Навуковая сфэра | малярства |
| Жанры | жанравае малярства[d][6][7], партрэт[6] і мескі пэйзаж[d][7] |
| Плынь | барока |
| Працы | каля 35 карцінаў |
| Пад уплывам | Карэл Фабрыцыюс[d], Габрыэль Мэтсю[d], Дырк ван Бабюрэн[d] і Леанард Брамэр[d] |
| Подпіс | |
Яганэс, Ян ці Ёган Вэрмээр (нід. Jan Vermeer van Delft; хрышчоны ў Дэльфце 31 кастрычніка 1632 году як Яганіс — пахаваны ў тым жа горадзе пад імем Ян 15 сьнежня 1675 году) — галяндзкі барочны мастак, які спэцыялізаваўся ў сцэнах вытанчанага дамашняга інтэр'еру прадстаўнікоў сярэдняга кляса. Цягам свайго жыцьця Вэрмээр быў даволі пасьпяховым правінцыяльным мастаком жанравага жывапісу, але з-за таго, што ён стварыў адносна невялікую колькасьць карцінаў, ён ніколі не быў асабліва заможным, у дадатак пакінуўшы пасьля сваёй сьмерці жонку і дзяцей з грашовымі пазыкамі[8].
Вэрмээр працаваў павольна і зь вялікай клапатлівасьцю, выкарыстоўваючы яркія колеры і, часам, дарагія пігмэнты зь перавагай да валошкава-блакітнага і жоўтага колераў. Ён вядомы перш за ўсё за сваё майстэрскае абыходжаньне і выкарыстаньне сьвятла ў сваіх работах[9].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аб Вэрмээры захавалася вельмі мала біяграфічных зьвестак. Вядома, што яго бацька, Рэйн’ер Жанс, нарадзіўся ў 1591 годзе і ў 1611 годзе пераехаў у Антвэрпэн. Праз чатыры гады ён ажаніўся з будучай маці Яна Вэрмээра — Дзінай Балтэнс. У гэты час Рэн’ер Жанс дадаў да свайго імя прыстаўку Вос (ліс), якое потым зьмяніў на Вэрмээр. У 1631 годзе Рэн’ер далучыўся а цэха св. Лукі, як гандляр прадметамі мастацтва.
У 1632 годзе ў сям’і нарадзіўся сын Яганэс, які быў ахрышчаны 31 кастрычніка. Але дакладная дата нараджэньня так і засталася невядомай. Ян Вэрмээр меў, так сама, старэйшую сястру Гертры Вэрмээр.
Верагодна, што з мастацтвам Ян пазнаёміўся дзякуючы бацьку, а дакладней, дзякуючы знаёмству з таварам, якім гандляваў бацька. Не захавалася ніякай інфармацыі аб адукацыі Вэрмээра, вядома толькі, што ў 1653 годзе ён далучыўся да гільдыі св. Лукі, якая яднала мастакоў, рамесьньнікаў і прадстаўнікоў іншых прафэсіяў. Для таго, каб уступіць у гільдыю, яму было неабходна шэсьць гадоў вучыцца ў якога-небудзь зь вядомых мастакоў. Паводле з адной з гіпотэзаў, гэтым мастаком мог быць Леанаэрт Брамэр (1594—1674), паводле іншай Карэл Фабрыцыюс (1622—1654). Чатыры разы выбіраўся удзельнікам кіраўніцтва гільдыі (1662, 1663, 1670 і 1671).
20 красавіка 1653 году Вэрмээр ажаніўся з Катарынай Больнэс. У гэты пэрыяд зьявіліся дзьве вядомыя карціны Вэрмээра: Хрыстос у доме Марыі і Марты і Ткалет Дыяны.
Паводле некаторых зьвестак у сям’і Вэрмээраў нарадзілася 11 дзяцей (па іншых 15), зь якіх некалькі памерла ў дзяцінстве. Вядома, што ў 1667, 1669 і 1673 гадах адбываліся пахаваньні дзяцей Вэрмээраў. Пасьля сьмерці мастака, у дакумэнтах зьяўляецца інфармацыя то аб васьмі малалетніх дзецях, то аб дзесяці. Вядомыя імёны дзяцей: Марыя, Элізабэта, Карнэлія, Алэйдзіс, Веатрыкс, Ягана, Францыск, Катарына і Ігнацыюс. Каб іх пракарміць Яну Вэрмээру даводзілася, акрамя маляваньня, займацца і іншай працай. Нявыключана, што ён працягваў працу бацькі, гандлюючы прадметамі мастацтваў. Верагодна, што Вэрмээр маляваў па асабістым замовам, а не для вольнага продажу. Аднымі з такіх заказчыкаў быў Генры Ван Бітен — пекар і Якаб Дзісіюс — друкар, якія ў 1682 годзе валодалі 19 карцінамі Вэрмээра.
У канцы свайго жыцьця, Вэрмээр пачаў маляваць у іншым стылі, яго працы сталі меней натуральнымі. У гэты час, фінансавае становішча мастака значна пагаршаецца і ён вымушаны быў улесьці ў даўгі. Сытуацыя пагоршылася пасьля пачатку франка-галяндзкай вайны 1672 году, у выніку якой былі зьнішчаны ўладаньні бацькоў жонкі Вэрмээра. Пасьля гэтага часу, мастак ня змог прадаць ніводнай сваёй працы.
Гэта сытуацыя шкодна паўплывала на здароўе Вэрмээра і ён памёр ў 1675 годзе, а жонка засталася са шматлікімі даўгамі і васьмёра (у іншых крыніцах зь дзесяцьмі) дзецьмі. Яна была вымушана прадаць, ці закласьці большасьць карцінаў мужа.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ The Procuress: Evidence for a Vermeer Self-Portrait Праверана 13 верасьня 2010 г.
- ↑ Jan Vermeer — 2009.
- ↑ Johannes or Jan Vermeer // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Johannes Vermeer // Roglo — 1997.
- ↑ Gerestaureerde gedenksteen Johannes Vermeer onthuld (нід.)
- 1 2 https://www.nga.gov/research/in-depth/themes-ideas-dutch-genre-painting.html
- 1 2 ECARTICO (анг.)
- ↑ Jan Vermeer. The Bulfinch Guide to Art History. Artchive. Праверана 21 верасьня 2009 г.
- ↑ An Interview with Jørgen Wadum. Essential Vermeer (5 лютага 2003). Праверана 21 верасьня 2009 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ян Вэрмээр. Artble.
- Ян Вэрмээр. Encyclopædia Britannica.