Перайсьці да зьместу

Януш Тышкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Януш Тышкевіч
Януш Тышкевіч. Невядомы мастак, XVII ст.
Януш Тышкевіч. Невядомы мастак, XVII ст.

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1590
Памёр не раней за 9 верасьня 1648 і не пазьней за 3 сакавіка 1649[1]
Род Тышкевічы
Бацькі Тэадор Фрыдэрык Тышкевіч[d]
Соф’я з Заслаўскіх[d]
Дзеці Крысьціна Тышкевіч[d]
Дзейнасьць палітык

Януш Тышкевіч (15901649) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай. Ваявода кіеўскі1630).

Быў старостам сьняцінскім і жытомірскім. Граф на Лагойску і Бярдычаве.

Януш Тышкевіч

З лагойскай лініі шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Тэадора Фрыдэрыка і Соф’і з Заслаўскіх. Меў братоў Самуэля і Гераніма.

Браў удзел пад камандай Станіслава Жалкеўскага ў Цэцорскай бітве (1620). Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў.

Фундаваў некалькі касьцёлаў і кляштараў, у тым ліку кляштар кармэлітаў у Бярдычаве (1627), якому ў 1630 ахвараваў уласны замак.

У шлюбе зь Ядвігай Бялжэцкай меў дачку Крыстыну[2].

  1. ^ Urzędnicy województw kijowskiego i czernihowskiego XV-XVIII wieku: spisyKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2002. — С. 67. — 344 с. — ISBN 83-85213-37-6
  2. ^ Janusz Tyszkiewicz Łohojski (пол.). Genealogia dynastycznaПраверана 8 красавіка 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Януш Тышкевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў