Янка Жытко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Янка Жытка»)

Янка Жытко (Жытка) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч на эміграцыі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напрыканцы 1940-х — пачатку 1950-х гг навучаўся ў Лювэнскім унівэрсытэце, які скончыў са ступеньню інжынэра хімічных навук. Узначальваў Саюз беларусаў Бэльгіі. Пазьней пераехаў у Мюнхэн, дзе ўзначаліў Беларускі антыбальшавіцкі блёк.

Пасьля пераехаў ў Канаду.


« Там працаваў навуковым дасьледчыкам у нейкай навуковай установе. Я атрымліваў ягоныя навуковыя публікацыі, але, на жаль, іх згубіў. Раптоўна ўсе кантакты зь ім абарваліся. Як аказалася пасьля, жытка згінуў у Канадзе бясьсьледна. Прапаў чалавек. Ён быў асобаю высокай культуры, аматар добрай клясычнай літаратуры (асабліва ірляндзкай), меў добры слых і любіў клясычную музыку. Пра яго, на жаль, ніхто й нідзе ня піша. Вельмі шкада. »

Аляксей АрэшкаАдзінец А. «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў», Мн, 2007. с. 100—102

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]