Яана Хмялеўская
Яана Хмялеўская | |
Joanna Chmielewska | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ірэна Барбара Яанна Кюн |
Псэўданімы | Яана Хмялеўская |
Нарадзілася | 2 красавіка 1932[1][2][3] Варшава, Польшча |
Памерла | 7 кастрычніка 2013[2][3] (81 год) Варшава, Польшча |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, дзіцячая пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1964—2013 |
Жанр | Іранічны дэтэктыў |
Мова | польская |
Прэміі | Прэмія Старшыні Савета Міністраў (1989), прэмія «АТ ЭМПіК» (2000, 2001) |
Узнагароды | |
www.chmielewska.org |
Яа́на Хмяле́ўская (па-польску: Joanna Chmielewska), народжаная Ірэна Барбара Яана Кюн (па-польску: Irena Barbara Joanna Kühn) (2 красавіка 1932, Варшава — 7 кастрычніка 2013, Варшава) — вядомая польская пісьменьніца, аўтар жаночых іранічных дэтэктываў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сям’і дырэктара банка. Выхаваньнем займаліся жанчыны — маці, бабка і дзьве цёткі, Тэрэса і Люцына. Асабліва паўплывала на яе цётка Люцына, журналістка. Яна перадала пляменьніцы шмат карысных ведаў, да таго ж займалася зь ёю францускай мовай.
Пад час акупацыі Яана была вымушана кінуць школу. Спачатку школьнымі прадметамі зь ёю займалася цётка Люцына, а пасьля, у 1943 годзе, Хмялеўскую аддалі ў інтэрнат пры кляштары Сясьцёр Уваскрасеньня на варшаўскім Жолібожу.
Па сканчэньні гімназіі, па жаданьню бацькоў. Хмялеўская скончыла Архітэктурную акадэмію. Працавала нейкі час архітэктарам. Аднойчы ў Францыі, яна ўбачыла невялікую капліцу ў Арлі і зразумела: такога ёй ніколі не стварыць. У 1964 годзе выдала сэнсацыйны раман «Klin». З 1970 году займалася выключна літаратураю. Наклады некаторых яе кніг перавышалі ў Польшчы 6 млн асобнікаў[4], а ў Расеі — 8 млн[5]. Раманы яе перакладаліся на 106 моваў сьвету.
На беларускую творы Хмялеўскай не перакладаліся. Перакладчыкі, сярод іншага, тлумачаць гэта занадта дарагімі аўтарскімі правамі на яе творы[6].
Яна ляўрэат шматлікіх літаратурных прэміяў, у тым ліку Прэміі Старшыні Савета Міністраў за творчасьць для дзяцей і юнацтва (1989), двухразовы ляўрэат прэміі «АТ ЭМПіК» (найбуйнейшая ў Польшчы сетка продажу мэдыя-носьбітаў) (2000, 2001).
Хмялеўская выдатна гуляла ў карты: сьцьвярджала, што навучылася гуляць у карты раней, чым гаварыць. Яе хобі — брыдж, скачкі, калекцыянаваньне бурштыну і марак, выраб пацерак з ракавінак, варажба на картах, складаньне кампазыцыяў з сухіх траваў.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замуж Хмялеўская выйшла першы раз у 18 гадоў за хлопца, які быў старэйшы за яе на тры гады. У гэтым шлюбе ў яе нарадзілася два сыны — Ежы (нар. у 1951) і Робэрт (нар. у 1956). Ежы скончыў ўнівэрсытэт радыё і электронікі ў Варшаве, пасьля зьехаў у Альжыр на заробкі. Вярнуўшыся ў Польшчу — адзін час займаўся разьвядзеньнем шампіньёнаў у парніках. Пасьля многіх гадоў шлюбу ён разьвёўся і жаніўся зноў на дзяўчыне, якая была значна маладзей яго. Ад першага шлюбу мае дачку Караліну.
Другі сын Робэрт, таксама езьдзіў на заробкі ў Альжыр. Два разы быў жанаты, пасьля чаго разам з другой жонкай і дачкой зьехаў у Канаду і застаўся там жыць.
Дачка Моніка нарадзілася ў другім шлюбе. Моніка мае адукацыю ў сфэры IT, нядаўна выйшла замуж за аднакурсьніка, жыве ў Таронце.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мастацкая літаратура (для дарослых)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1964: Klin (ekranizacja Lekarstwo na miłość, reż. Jan Batory)
- 1966: Wszyscy jesteśmy podejrzani
- 1969: Krokodyl z Kraju Karoliny
- 1972: Całe zdanie nieboszczyka
- 1973: Lesio
- 1974: Wszystko czerwone
- 1975: Romans wszechczasów[12]
- 1976: Boczne Drogi
- 1977: Upiorny legat (ekranizacja Skradziona kolekcja, reż. Jan Batory)
- 1979: Studnie przodków
- 1989: Szajka bez końca
- 1990: Dzikie białko
- 1992: Wyścigi
- 1993: Tajemnica
- 1993: Drugi wątek
- 1993: Florencja, córka Diabła
- 1993: Zbieg okoliczności
- 1993: Autobiografia, tom 1 — Dzieciństwo
- 1994: Jeden kierunek ruchu
- 1994: Autobiografia, tom 2 — Pierwsza młodość
- 1994: Autobiografia, tom 3 — Druga młodość
- 1994: Autobiografia, tom 4 — Trzecia młodość
- 1994: Autobiografia, Wieczna młodość — aneks do wszystkich pozostałych (w 2000 r. ukazał się jako tom 5 — Wtórna młodość)
- 1995: Lądowanie w Garwolinie
- 1996: Duża polka
- 1996: Dwie głowy i jedna noga
- 1996: Wielki diament, tom 1
- 1996: Wielki diament, tom 2
- 1997: Hazard
- 1997: Krowa niebiańska
- 1998: Harpie
- 1998: Złota mucha
- 1999: Depozyt
- 1999: Najstarsza prawnuczka
- 2000: Przeklęta bariera
- 2000: Książka poniekąd kucharska
- 2000: Autobiografia, tom 5 — Wtórna młodość
- 2001: Trudny trup
- 2002: (Nie)boszczyk mąż
- 2002: Pech
- 2003: Babski motyw
- 2003: Bułgarski bloczek
- 2004: Kocie worki
- 2005: Mnie zabić
- 2005: Zapalniczka w antologii Trupy Polskie
- 2006: Krętka Blada
- 2006: Autobiografia, tom 6 — Stare próchno
- 2007: Zapalniczka (Rozwinięcie opowiadania Zapalniczka, wydanego w 2005 roku w zbiorze opowiadań Trupy Polskie)
- 2007: Rzeź bezkręgowców
- 2008: Autobiografia, tom 7 — Okropności
- 2009: Porwanie
- 2010: Byczki w pomidorach
- 2011: Gwałt
- 2012: Krwawa zemsta
- 2013: Zbrodnia w efekcie
Мастацкая літаратура для моладзі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1974: Zwyczajne życie
- 1976: Większy kawałek świata
- 1979: Nawiedzony dom
- 1981: Wielkie zasługi
- 1983: Duch (wydany później, po lekkiej zmianie, wraz z kilkoma innymi opowieściami jako Ślepe szczęście)
- 1988: Skarby
- 1991: 2/3 sukcesu
- 1992: Ślepe szczęście
- 1993: Wszelki wypadek
Для дзяцей
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1994: Pafnucy
- 2003: Las Pafnucego
Параднікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1996: Jak wytrzymać z mężczyzną
- 1996: Jak wytrzymać ze współczesną kobietą
- 2001: Jak wytrzymać ze sobą nawzajem
- 2005: Przeciwko babom!
- 2007: Traktat o odchudzaniu
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Joanna Chmielewska // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ а б Joanna Chmielewska // e-teatr.pl (пол.) — 2004.
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Joanna Chmielewska kończy 75 lat (pol.). W: Gazeta Wyborcza
- ^ Sylwetki — literatura. Joanna Chmielewska
- ^ Памерла Яана Хмялеўская, Наша Ніва