Юры Багданаў
Юры Багданаў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 жніўня 1944 (80 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, паэт |
Юры Міхайлавіч Багданаў (8 жніўня 1944, Горкі, Горкаўская вобласьць, РСФСР) — беларускі паэт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 8 жніўня 1944 году ў г. Горкі Горкаўскай вобласьці РСФСР ў сям’і служачых. У 1945 годзе разам з бацькамі пераехаў у Баранавічы. У 1964 годзе скончыў Менскую музычную вучэльню імя М. І. Глінкі.
Працаваў выкладчыкам у Баранавіцкай музычнай школе. Пасля заканчэньня у 1974 годзе Літаратурнага інстытуту імя М. Горкага ў Маскве працаваў у Дзяржаўным камітэце БССР па кінематаграфіі інспектарам, намесьнікам начальніка Галоўнага ўпраўленьня кінафікацыі і кінапракату. Адначасова на працягу пятнаццаці год быў рэдактарам кінабюлетэню «На экранах Беларусі».
У 1988—1990 гадох працаваў на кінастудыіі «Беларусьфільм». З 1990 году — вядучы рэдактар у Міністэрстве культуры БССР. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1989 году[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У друку выступае з 1964 году. Піша на расейскай мове. Выйшлі кнігі вершаў «Прыкмета шчасьця» (1974), «Река часу» (1977), «Узлётнае поле» (1981), «Бераг сусьвету» (1988), а таксама паэма «Чырвоная соль» (альманах «Истоки», Масква, 1983). Перакладае творы беларускіх паэтаў на расейскую мову.