Перайсьці да зьместу

Юрген Эрнст фон Вэдэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юрген Эрнст фон Вэдэль
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1597
Памёр 16 сакавіка 1661(1661-03-16)
Пахаваны
Бацькі Эрнст фон Вэдэль тыль Шпігель[d][2]
Ільза фон Вэдэль з Ухтэнгагенаў[d][2]
Дзеці Густаў Вільгельм Вэдэль[d] і Вільгельм Фрэдэрык Вэдэль[d]
Дзейнасьць дыплямат, вайсковец

Георг Эрнст фон Вэ́дэль (па-швэдзку: Georg Ernst von Wedel; 1597, Шпігель(d) каля Рэецу(d) — 16 сакавіка 1661, Кольбэрг) — швэдзкі генэрал, пасол(d). Родапачынальнік дацка-нарвэскага шляхецкага роду Вэдэль-Ярлсбэргаў(d).

Навучаўся ў Ёахімстальскай гімназіі(d), Марбурскім унівэрсытэце Філіпа(d), Гайдэльбэргу. Валодаў сям’ю мовамі, у тым ліку грэцкай ды іўрытам.

З 1625 — на дацка-нарвэскай службе, ротмістар (1626). У 1627 атрымаў чын францускага падпалкоўніка(d), у 1630 — швэдзкага палкоўніка. У 1631 року — у саксонскім войску. У 1636 атрымаў чын швэдзкага генэрал-маёра. Пасол у Швэцыі курфюрста Фрыдрыха Вільгельма(d), брандэнбурскі камэргер.

У 1632 року ажаніўся з Ганнай фон Флефэльт-Гольштайн, мелі пяцёх дзяцей. У 1644 з двума братамі і двума пляменьнікамі атрымаў ад Фрыдрыха Вільгельма маёнткі Гютэрн Шпігель, Рэец, Нёрэнбэрг, Ноенвэрдэр і Трэбэльн. Памёр у Кольбэргу, пахаваны ў царкве Рэеца.

  1. ^ Danmarks Adels Aarbog — Т. 95.
  2. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  • Historisch-heraldisches Handbuch zum genealogischen Taschenbuch der gräflichen Häuser. — 1855. — С. S.1062.
  • Ernst Heinrich Kneschke(d) Deutsche Grafen-Haeuser der Gegenwart: L-Z. — С. S.652.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]