Юлі Берзін
Юлі Саламонавіч Берзін (1904, Полацак, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя — 11 чэрвеня 1942) — савецкі пісьменьнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1904 годзе ў Полацку ў габрэйскай сям’і рамесьніка. У пачатку 20-х гадоў служыў ў РСЧА. Скончыў юрыдычны факультэт Ленінградзкага ўнівэрсытэту. Літаратурнай працай займаўся з 1926 году, уваходзіў у літаратурную суполку «Змена», чалец Саюзу пісьменьнікаў.
Арыштаваны 10 лютага 1938 году. Да арышту пражываў у Ленінградзе па адрасе канал Грыбаедава, д. 9, кв. 18. Абвінавачваўся ў тым, што «з 1930 году зьяўляўся актыўным удзельнікам антысавецкай праватрацкісцкай арганізацыі сярод пісьменьнікаў Ленінграду» (арт. 58-10, 58-11 і 58-8 КК РСФСР). Пастановай Асобай Нарады пры НКУС СССР ад 2 ліпеня 1939 г. Берзін Ю. С. «за актыўны ўдзел у антысавецкай праватрацкісцкай арганізацыі» быў асуджаны да зьняволеньня ў ППЛ тэрмінам на 8 гадоў. 2 ліпеня 1939 г. быў этапаваны ў Паўночусходляг. 26 сакавіка 1942 г. паўторна арыштаваны і 16 траўня 1942 г. асуджаны Ваенным трыбуналам войск НКУС пры Дальдбудзе за «сыстэматычную паражэнцкую прафашысцкую агітацыю сярод зьняволеных» да расстрэлу. 11 чэрвеня 1942 г. прысуд быў прыведзены ў выкананьне.
Вызначэньнем № 513-Н-57 Ваеннага трыбуналу Ленінградзкай ваеннай акругі 8 траўня 1957 году, справа вытворчасьцю спыненая за адсутнасьцю складу злачынства. Рэабілітаваны.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Форд» (1927)
- «100 % каханьня, разгулу і спэкуляцыі» (1928)
- «Канец дзявятага палка» (1929)
- «Пітэкантрапасы», аповесьць (часопіс «Звезда», №6 — 1929)
- «Аптымістычны раман» (1930)
- «Заваёўнікі і дробязь» (1930)
- «Накаўт» (1931)
- «Вяртаньне на Ітаку» (1934)
- «Эліксір маладосьці» (п'еса) (1935)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Баркоўскі А. Трагічны шлях талентаў. // Голас Радзімы. № 6. 6 лютага 2002. С. 6.
- Березин Юлий Соломонович (1904-1942). // Писатели Ленинграда. Библиографический справочник. 1934-1981. (Авт.-сост. В. Бахтин, А. Лурье.) Ленинград. 1982. С. 33.
- Березин Юлий Соломонович (1904-1942). // Магадан. Рекомендательный указатель литературы. Магадан. 1990. С. 263-264.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |