Юзэф Тваруг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юзэф Тваруг
Józef Twaróg
Род дзейнасьці паліцыянт, вайсковец
Дата нараджэньня 12 сакавіка 1889
Месца нараджэньня Дояздаў
Дата сьмерці 1940
Месца сьмерці Цьвер
Занятак афіцэр
Узнагароды
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
срэбны Крыж Заслугі
бронзавы Крыж Заслугі
Мэдаль 10-годзьдзя Здабыцьця Незалежнасьці
Срэбны мэдаль за Доўгатэрміновую Службу

Юзэф Тваруг (па-польску: Józef Twaróg; нар. 12 сакавіка 1889 году ў вёсцы Дояздаў, цяп. Малапольскае ваяводзтва — пам. у 1940 годзе ў Цьвяры) — польскі паліцыянт, ахвяра катынскага расстрэла.

З 11 лістапада 1918 году да 7 студзеня 1919 году ў войску польскім, з 1 лютага 1919 году да 14 красавіка 1920 году ў дзяржаўнай паліцыі, з 15 красавіка 1920 году да 20 студзеня 1923 году зноў ў войску польскім, з 1 ліпеня 1923 году да сьмерці зноў у паліцыі. Быў камэндантам павятовым паліцыі ў Берасьці. З жніўня 1936 году быў афіцэрам інспэкцыі ў камэндатуры ваяводзкай паліцыі ў Берасьці.

Пасьля савецкай агрэсіі ў 1939 годзе зьняволены ў адмысловым лягеры НКУС у Асташкове. Замардаваны ў 1940 годзе ў Цьвяры ў рамках катынскага забойства.

4 кастрычніка 2007 году пасьмяротна падвышаны да рангу падінспэктара паліцыі[1].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Залаты Крыж Заслугі
  • Срэбны Крыж Заслугі
  • Бронзавы Крыж Заслугі
  • Мэдаль 10-годзьдзя Здабыцьця Незалежнасьці
  • Срэбны мэдаль за Доўгатэрміновую Службу

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]