Перайсьці да зьместу

Юда Іскарыёт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Юда Іскарыёт (апостал)»)
Юда Іскарыёт пакідае Тайную вячэру. Карціна Карла Блоха, канец XIX ст.

Юда Іскарыёт (Іуда Іскарыёт) (па-габрэйску: יהודה איש־קריות) — згодна з Новым Запаветам, адзін з дванаццаці апосталаў Ісуса Хрыста, які пазьней здрадзіў і выдаў свайго Настаўніка.

Юда сумна вядомы сваім пацалункам і здрадай Ісуса ў рукі першасьвятароў сынедрыёна ў абмен на плату ў трыццаць срэбранікаў, пасьля чаго ён павесіўся з раскаяньня й адчуваньня сваёй віны. Ягонае месца сярод дванаццаці Апосталаў было пазьней занятае Мацьвіем.

Ягонае імя часам выкарыстоўваецца, каб вінаваціць кагосьці ў здрадзе, і часта блытаецца зь іншым вучнем Ісуса Юдам Тадэем.

Біблейскае апавяданьне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юда згадваецца ў сынаптычных Эвангеллях, таксама ў Эвангельлі паводле Яна й у пачатку Дзеяў Апосталаў.

Эвангельле паводле Марка сьцьвярджае, што першасьвятары шукалі хітры спосаб, каб арыштаваць Ісуса. Яны вырашылі не рабіць гэтага падчас сьвята, так як яны баяліся, што могуць узьнікнуць хваляваньні ў горадзе, замест гэтага яны абралі ноч перад сьвятам, каб арыштаваць Хрыста. У Эвангельлі паводле Лукаша сказана, што Сатана ўвайшоў у Юду ў гэты час.

Паводле Эвангельля ад Яна, Юда насіў грашовы мяшок для ахвяраваньняў. Юда дамовіўся зь юдэйскімі сьвятарамі, што выдасьць Ісуса за плату ў «трыццаць срэбранікаў». Самі падзеі прыпалі на сьвята Пасхі. Ісус падчас Тайнай вячэры амыў ногі вучням і ўзрушаны прадказаў, што адзін зь яго вучняў здрадзіць Яму. На пытаньне Пятра, хто гэта зробіць, Ісус адказаў, што той каму Ісус дасьць умачоны кавалак хлеба. Кавалак атрымаў Юда, які выйшаў з пакоя й накіраваўся да першасьвятароў, каб выдаць Ісуса. Самі вучні не зразумелі падзеі, думаючы, што Ісус загадаў Юду купіць нешта да сьвята. Самі падзеі здрады адбыліся ў Гефсіманіі, калі Юда, каб вызначыць Ісуса сярод натоўпу, выкарыстаў пацалунак, пасьля чаго салдаты першасьвятара Кайяфы арыштавалі Ісуса.

Ёсьць некалькі апісаньняў сьмерці Юды, два зь якіх уваходзяць у сучасны біблейскі канон.

У Мацьв. 27:3-10 гаворыцца, што Юда вярнуў грошы сьвятарам і скончыў жыцьцё самагубствам. Гэтыя грошы выкарысталі, каб купіць зямлю ганчара. Эвангельле апісвае гэтыя падзеі як выкананьне прароцтва.

У Дзеях Апосталаў гаворыцца, што Юда набыў поле несправядлівай цаною, але ўпаў ўніз галавой, «раскалолася чэрава ягонае, і вывернуліся вантробы ягоныя». Гэтае поле атрымала назву Акелдама або Крывавае поле.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2