Перайсьці да зьместу

Сынаптычныя Эвангельлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дыяграма, якая паказвае сувязь паміж сынаптычнымі Эвангельлямі

Сынапт́ычныя Эва́нгельлі (па-грэцку: συνόψις syn-opsis, сын-опсыс) — разам (сумесна) назіраць) — назва трох кананічных Эвангельляў: ад Мацьвея, Марка і Лукі. Гэтыя Эвангельлі ўключаюць у сябе шматлікія аднолькавыя гісторыі, часта ў той жа пасьлядоўнасьці, падобныя фармулёўкі. Гэтая ступень паралелізму ў зьмесьце, разьмяшчэньні, мове і структуры апавяданьня можа быць растлумачана за кошт літаратурнай узаемазалежнасьці. Шматлікія навукоўцы лічаць, што гэтыя Эвангельлі напісаны з аднаго пункту гледжаньня і выразна зьвязаныя паміж сабой у адрозьненьне ад чацьвёртага кананічнага Эвангельля паводле Яна.

На думку большасьці дасьледчыкаў, Марк быў першым, хто напісаў сваё Эвангельле. Мацьвей і Лука затым, магчыма, выкарыстоўваюць Эвангельле паводле Марка як крыніцу, таксама ў дасьледчыцкай сьфэры прыводзяцца гіпатэтычныя выказваньні пра існаваньне Эвангельля, вядомага як Крыніца Q. У Эвангельлі паводле Мацьвея і Лукі таксама ўключаныя ўнікальныя матэрыялы і крыніцы для гэтага матэрыялу вызначаныя, адпаведна як M і L.

Сынаптычныя Эвангельлі зьяўляюцца асноўнай крыніцай гістарычных зьвестак пра Ісуса.

Апакрыфічныя Эвангельлі, а таксама кананічнае Эвангельле паводле Яна, маюць пэўныя адрозьненьні ад сынаптычных Эвангельляў.

Назва «сынаптычныя Эвангельлі» выкарыстоўваецца пачынаючы з XVIII стагодзьдзя, калі Ёган Якуб Грысбах выдаў тры Эвангельлі ў 1776 у выглядзе сынопсысу (сьціслага выкладу) паралельнымі радкамі.

  • P. Benoit, M-E. Boismard, Synopse des quatre évangiles en français avec parallèles des apocryphes et des Pères, Tome I, Textes, Éditions du Cerf, Paris, 1965
  • M-E. Boismard, P. Benoit, A. Lamouille et P. Sandevoir, Synopse des quatre évangiles en français, vol. II, Commentaire, Éditions du Cerf, Paris, 1972.