Эстонскі альфабэт
Выгляд
Эсто́нскі альфабэт (па-эстонску: eesti tähestik) — альфабэт дзеля запісу эстонскай мовай. Эстонскі альфабэт ствараўся на аснове нямецкага. У пачатку XX стагодзьдзя літара W была замененая літарай V, а таксама ўведзеныя Š і Ž з чэскага альфабэту.
| A a | B b | C c | D d | E e | F f | G g | H h |
| I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o | P p |
| Q q | R r | S s | Š š | Z z | Ž ž | T t | U u |
| V v | W w | Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü | X x | Y y |
Эстонскі альфабэт ужывае стандартныя літары лаціны з даданьнем дыякрытычных знакаў.
Літары f, š, z, ž ужываюцца толькі ў запазычаньнях (fotograaf, želee, šokolaad) і ў замежных імёнах уласных. Літары c, q, w, x, y ўжываюцца толькі ў замежных імёнах і назвах (напрыклад, New York).
Гучаньне літараў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Літара | Гук |
|---|---|
| Aa | Прыкладна адпавядае а. |
| Bb | Прыкладна адпавядае б. |
| Cc | Ужываецца толькі пры напісаньні некаторых імёнаў. У залежнасьці ад мовы-крыніцы чытаецца як к, с ці ц. Дыграф ch чытаецца ч або ш. |
| Dd | Прыкладна адпавядае д. |
| Ee | Прыкладна адпавядае э. |
| Ff | Прыкладна адпавядае ф. |
| Gg | Прыкладна адпавядае г. |
| Hh | Слабейшае за х. |
| Ii | Прыкладна адпавядае і. |
| Jj | Прыкладна адпавядае й. |
| Kk | Прыкладна адпавядае к. |
| Ll | Мякчэй за л, аднак цьвярдзей за ль. |
| Mm | Прыкладна адпавядае м. |
| Nn | Прыкладна адпавядае н. |
| Oo | Прыкладна адпавядае о. |
| Pp | Прыкладна адпавядае п. |
| Ужываецца толькі пры напісаньні некаторых імёнаў. | |
| Rr | Прыкладна адпавядае р. |
| Ss | Прыкладна адпавядае с. |
| Šš | Прыкладна адпавядае ш. |
| Zz | Прыкладна адпавядае з. |
| Žž | Прыкладна адпавядае ж. |
| Tt | Прыкладна адпавядае т. |
| Uu | Прыкладна адпавядае у. |
| Vv | Прыкладна адпавядае в. |
| Ww | Ужываецца толькі пры напісаньні некаторых імёнаў. Раней ужывалася на месцы V. |
| Õõ | Сярэдняе паміж ы і францускім закрытым о. |
| Ää | Прыкладна адпавядае я ў складзе мя. |
| Öö | Прыкладна адпавядае ё ў складзе мё. |
| Üü | Прыкладна адпавядае ю ў складзе мю. |
| Xx | Ужываецца толькі пры напісаньні некаторых імёнаў. |
| Yy | Ужываецца толькі пры напісаньні некаторых імёнаў. Вымаўляецца як у мове-крыніцы, гл. Ü. |
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Літару Õ ўвёў у эстонскі альфабэт мовазнаўца Ота Вільгельм Мазінг.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Эстонскі інстытут (анг.)