Перайсьці да зьместу

Эстонская ID-картка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ID-картка старога ўзору

Эстонская ідэнтыфікацыйная картка (па-эстонску: ID-kaart) — чыпаваная ідэнтыфікацыйная картка, якая афіцыйна зьяўляецца асноўным пацьверджаньнем асобы ў Эстоніі. Гэтае пацьверджаньне асобы прызнанае ўсімі дзяржавамі-ўдзельніцамі Эўразьвязу, Шэнгенскай прасторы і некаторымі іншымі эўрапейскімі краінамі як афіцыйны дакумэнт, што сьведчыць пра асобу. Для вандровак па-за межамі Эўразьвязу грамадзяне Эстоніі мусяць мець эстонскі пашпарт. ID-картка выдаецца Ўправаю па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Эстонія па дасягненьні асобамі 15-гадовага ўзросту.

Зьвесткі на картцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Картка зьмяшчае асноўную алічбаваную інфармацыю пра ўладальніка:

Крыптаграфічнае выкарыстаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чып карткі захоўвае пару ключоў, якая дазваляе карыстальнікам падпісваць лічбавыя дакумэнты з выкарыстаньнем шыфраваньня. З 15 сьнежня 2000 року паводле эстонскага заканадаўства крыптаграфічны подпіс прыраўнаны да рукапіснага[1].

Ідэнтыфікацыя з дапамогай карткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Картка сумяшчальная са стандартам X.509, што зрабіла магчымым яе выкарыстаньне ў электронных дзяржаўных сэрвісах Эстоніі. Усе буйныя банкі, большасьць фінансавых і іншых вэб-сэрвісаў падтрымліваюць аўтэнтыфікацыю з дапамогаю ID-карткі.

Грамадзкі транспарт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вялікіх местах, такіх як Талін і Тарту, ёсьць магчымасьць набываць з дапамогай карткі «віртуальныя» праезныя квіткі. Для выкарыстаньня такога квітка пасажыр мусіць мець з сабой ID-картку.

Ляхтроннае галасаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эстонія стала першай краінай у сьвеце, якая ўвяла электроннае галасаваньне на парлямэнцкіх выбарах у лютым 2007 року. Удзел у гэтым галасаваньні ўзялі 30 000 чалавек[2]. У 2009 року скарысталіся магчымасьцю прагаласаваць з дапамогай ID-карткі ўжо 104 413 чалавек, што складае 9,5% насельніцтва, якое мае права голасу[3].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Elektrooniline Riigi Teataja: Digitaalallkirja seadus (this version valid from 8 January 2004 up to 31 December 2007)
  2. ^ idBlog — The number of electronic voters tripled
  3. ^ Отчет об электронном голосовании  (эст.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]