Перайсьці да зьместу

Эпіграфіка Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эпіграфіка Беларусі — гэта эпіграфічныя помнікі знойдзеныя на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Помнікі зьяўляюцца каштоўнымі крыніцамі для вывучэньня гісторыі, паходжаньня і разьвіцьця пісьменства. Да цяперашняга часу на тэрыторыі Беларусі знойдзена больш за 150 надпісаў X—XIV стагодзьдзяў, трэцюю частку якіх складаюць графіці полацкай Спаса-Эўфрасіньнеўскай царквы.

Пачатак дасьледаваньня эпіграфічныя помнікаў Беларусі адбыўся з пачаткам разьвіцьця гістарычнага крыніцазнаўства. Першая згаданая навуковая праца, якая тычыцца эпіграфічныя славутасьці на тэрыторыі Беларусі ёсьць «Хроніка польская, літоўская, жмудская і ўсёй Русі» (польск.: «Kronika polska, litewska, żmudzka i wszystkiej Rusi»). Напісаная Мацеем Стрыйкоўскім.[1] У 1773 годзе экспэдыцыяй Расейскай акадэміі навук пад кіраўніцтвам акадэміка Івана Ляпёхіна(ru) ў ліку іншых помнікаў апісаны дзісенскі Барысавы камяні.[2]

Барысаў камень у Полацку

У 1797 годзе публікуецца надпіс на Тмутараканскім камені(ru), знойдзены ў 1792 годзе.

  1. ^ Калечыц І. Л. Эпіграфіка Беларусі X—XIV стст. / І. Л. Калечыц. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — С. 6
  2. ^ Таксама — С. 6
  • Калечыц І. Л. Эпіграфіка Беларусі X—XIV стст. / І. Л. Калечыц. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — 271 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]