Энэргія хваляў
Энэ́ргія хва́ляў — экалягічна чыстая, узнаўляемая энэргія, якая выпрацоўваецца ў выніку хваляваньня марской вады. Патэнцыйна ў хвалях схаваная вялізарная колькасьць энэргіі, якая можа ў будучыні стаць адной з асноўных крыніцаў энэргіі для ўсяго чалавецтва. Аднак на цяперашні момант распрацоўка хвалевых энэргетычных наладаў знаходзіцца на ступені досьлденых узораў.
Для хвалевых энэргетычных наладаў (ХЭН), якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час для аўтаномнага спажыўца, магутнасьць ветравага хваляваньня вызначаецца на пагонны мэтар фронту хвалі. Так, пры вышыні хвалі 10 мэтраў і пэрыядзе 15 сэкундаў магутнасьць ХЭН можа дасягаць 2000 кВт/п.м.
У натуральных варунках ветравыя хваляваньні зьяўляюцца нерэгулярнымі і для адзнакі ўдзельнай магутнасьці ХЭН неабходна ведаць доўгатэрміновую статыстыку па вышыні і пэрыядах хваляў.
Прынцып выпрацоўкі электраэнэргіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Энэргія хваляў выкарыстоўваецца двума спосабамі: плавучыя плятформы гойдаюцца на хвалях, і гэты рух выкарыстоўваецца для кручэньня турбінаў; налады, у якіх хвалі, што бьюцца аб бераг, праганяюць паветра пад ціскам праз турбіну. Плятформы, што гойдаюцца, працуюць наступным чынам: лінейны генэратар на сталых магнітах (ланцуг сталых магнітаў на 4-х мэтровым стрыжні) прывязаны да якара, які ляжыць на глыбіні каля 30 мэтраў. Медная шпуля, якая ахоплівае стрыжань, замацавана ў паплавок, то бок у шкляны буй, які разам з хвалямі гуляе дагары і дадолу. Шпуля пад час руху перасякае лініі магнітнага поля, і ў ёй узьнікае электрычны ток. У цяперашні час збудаваныя некалькі досьледна-прамысловых ХЭНаў у Нарвэгіі і Ісьляндыі. У 2002 годзе ўведзеная ў карыстаньне хвалевая досьледная электрастанцыя ў Партугаліі, якая пры ўздзеяньні хваляў вышынёй да 5 мэтраў выпрацоўвае на год 6-10 млн кВт·г. электраэнэргіі. Але ўдзельныя капіталаўкладаньні ў будаўніцтва ХЗН дасягаюць 5000$/кВт, і іх выкарыстаньне ў прамысловых маштабах неэфэктыўна. Аднак трэба адзначыць, што паводзіны хваляў болей сталыя, а гаматнасць энэргіі ў іх у 50 разоў вышэй чым у ветру. Таму патэнцыял выкарыстаньня энэргіі хваляў вельмі вялікі.