Перайсьці да зьместу

Эндрыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эндрыкі
лац. Endryki
Населены пункт
Краіна Летува
Павет Мар’ямпальскі
Раён Шацкі
Часавы пас
Каардынаты 54°57′36″ пн. ш. 22°50′34,80″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Эндрыкі на мапе Летувы
Эндрыкі
Эндрыкі
Эндрыкі

Эндрыкі (лет. Endrikiai) — вёска ў Летуве, на рацэ Цэсарцы. Уваходзяць у склад Шацкага староства Шацкага раёну Мар’ямпальскага павету.

Андарых або Андрык, пазьней Андрых, Энтрых або Эндрыхс (Andarich, Andricus, Andrich, Entrich, Endrichs[1]) — імя германскага паходжаньня[2][1]. Іменная аснова анд- (ант-, энд-) (імёны ліцьвінаў Эндзель, Янтаўт, Антавіт; германскія імёны Endil, Antolt, Antvit) паходзіць ад гоцкага *andja 'востры канец, пік'[3], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Ditricus, Hindrich, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[4], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[5]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Andrzych (Andricus)[6].

У XIX ст. Эндрыкі ўваходзілі ў склад Уладыславаўскага павету Сувалкаўскай губэрні.

  • 1827 год — 101 чалавек[7]
  • 1888 год — 156 чалавек[8]
  1. 1 2 Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 167.
  2. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 104.
  3. ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 52.
  4. ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
  5. ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
  6. ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 98.
  7. ↑ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 354.
  8. ↑ Списки населённы мест Сувалкской губернии (1888 года), как материалы для историко-этнографической географии края. — СПб., 1901. С. 276.