Перайсьці да зьместу

Эльфійская зямля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Elfenland
Распрацоўнік(і) Алан Р. Мун
Выдавец Amigo Spiele
Rio Grande Games
Жанр(ы) фэнтэзі
Колькасьць гульцоў 2—6
Дыяпазон узростаў ад 10 гадоў
Час устаноўкі < 5 хвілінаў
Працягласьць гульні 60 хвілінаў
Складанасьць правілаў простая
Узровень стратэгіі сярэдняя
Уплыў выпадковасьці сярэдняя
Неабходныя ўменьні плянаваньне маршрутаў
выперадкі

«Elfenland» (па-беларуску: Эльфі́йская зямля́) — гульня эўрапейскага стылю 1998 року, распрацаваная Аланам Р. Мунам. У 1998 року стала «Гульнёй году» ў Нямеччыне і атрымала трэцюю Нямецкую гульнявую прэмію.

Заснаваная на ранейшай гульні Elfenroads (бел. Эльфійскія дарогі), але працягласьць гульні скарочаная з чатырох гадзінаў да аднае.

Удзельнічаюць 2—6 гульцоў, аптымальная колькасьць — 4—5. Кожны з гульцоў намагаецца наведаць як мага большую колькасьць местаў, што робіць гульню чымсьці падобным да задачы коміваяжэра.

Для перамяшчэньня між местамі існуюць усялякія віды транспарту: трольскія павозкі, эльфацыклі, сплавы, гіганцкія дзікі, аднарогі, цмокі і аблокі. Розныя віды транспарту на розных мясцовасьцях рухаюцца па-рознаму ці ўвогуле ня могуць па іх рухацца. Акрамя таго, каб перамяшчэньне ўвогуле стала магчымым, на шляху (акрамя воднага) мусіць быць транспартны жэтон, які вызначае адзіны від транспарту, які можа праехаць гэтым шляхам. Гэтыя жэтоны раскладаюцца гульцамі перад фазай перамяшчэньня. Абмежаваньне віду транспарту можна абысьці, склаўшы караван (выклаўшы тры любыя карткі).

Акрамя транспартных жэтонаў, існуюць і жэтоны перашкодаў, якімі гульцы могуць скарыстацца адзін раз за гульню. Гэтыя перашкоды ўскладняюць перамяшчэньне шляхам, на якім знаходзяцца.

Існуе рэдкае пашырэньне для Elfenland пад назвай Elfengold (бел. Эльфійскае золата).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]