Эльза Марантэ
Эльза Марантэ (па-італьянску: Elsa Morante, 18 жніўня 1912, Рым — 25 лістапада 1985, Рым) — італьянская пісьменьніца.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Незаконная дачка настаўніцы габрэйскага паходжаньня, якую пасьля ўдачарылі. З 1933 году пачала публікаваць ў часопісах прозу для дзяцей.
У 1936 годзе пазнаёмілася з Альбэрта Маравія, у 1941 годзе выйшла за яго замуж (разышліся ў 1961 годзе). На час вайны пераехала з Рыма ў невялікае мястэчка Фондзі, непадалёк ад Касына. Перакладала прозу Кэтрын Мэнсфілд. У 1983 годзе распачала спробу самагубства. Памерла ад наступстваў хірургічнай апэрацыі пасьля перанесенага шырокага інфаркту.
Творчасьць і прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З напісанага Морантэ найбольш вядомы раман аб Другой сусьветнай вайне «Гісторыя» (1974), па ім зьняты тэлевізійны фільм рэжысэра Люіджы Камэнчыні (1989, у галоўнай ролі Кляўдыя Кардынале). На вершы Марантэ пісалі музыку Ганс Вэрнэр Гэнцэ, Франка Данатоні і іншыя кампазытары.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марантэ Эльза // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 105