Эйяф’ядляёкюдль
Выгляд
(Перанакіравана з «Эйяф'ядлаёкюдль»)
Эйяф’ядлаёкюдль (па-ісьляндзку: Eyjafjallajökull — «ледавік астраўных гор») — вулькан у Ісьляндыі. Вышыня вулькана складае 1666 мэтры, дыямэтар кратэра — 3—4 км, пакрыты ледавікамі плошчай каля 100 км².
Знаходзіцца на поўдні Ісьляндыі ў 200 км на ўсход ад Рэйк’явіку каля аднайменнага ледавіка. Апошняе вывяржэньне пачалося 21 сакавіка 2010 году і прывяло да закрыцьця паветранай прасторы часткі Эўропы і адмены авіярэйсаў у красавіку 2010 году. Папярэдняе вывяржэньне вулькану было зарэгістравана ў 1821 годзе.
Пароды і іх узрост
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самыя старыя пароды Эйяф’ядлаёкюдля маюць узрост каля 800 000—700 000 гадоў. У асноўным гэта так званыя трансыцыйныя базальты (пераходны тып паміж алкалібазальтам і талеіітабзальтам).