Эйр (возера)
Возера
Эйр
Eyre
Эйр | |||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Возера Эйр (па-ангельску: Lake Eyre) — у рэдкіх выпадках свайго напаўненьня зьяўляецца найбуйнейшым возерам Аўстраліі і найніжэйшым ейным пунктам — 20 м ніжэй за ўзровень мора. Гэта цэнтральны пункт шырокага басэйна возера Эйр.
Возера названа ў гонар ангельца, дасьледніка Аўстраліі Эдўарда Джона Эйра, які першым знайшоў яго ў 1840 годзе.
Возера разьмешчана ў пустыні цэнтральнай Аўстраліі, у паўночнай частцы штату Паўднёвая Аўстралія. Басэйн возера Эйр уяўляе сабой зачыненую сыстэму, навакольнае ложа возера, ніжняя частка якога запаўняецца засоленым шчыльным пластом глебы праз сэзоннае выпарваньне захопленых вод. Нават у сухі сэзон у Эйры застаецца крыху вады, якая звычайна зьбіраецца ў невялікіх азёрах, утвораных на салёным высмаглым ложы возера. У часе сэзону дажджоў рэкі з паўночнага ўсходу Кўінзлэнду цякуць у бок возера. Колькасьць вады, якая прыносіцца мусонамі, вызначае, ці дойдзе вада да возера, і калі так, то наколькі глыбокім будзе возера. На возеры таксама бываюць невялікія і сярэдняга памеру паводкі з-за ліўняў, выпадаючых на навакольных тэрыторыях.
На возеры ёсьць яхт-клюб.