Эйр (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Эйр
Eyre
Панарама Эйру
Панарама Эйру
Спадарожнікавы здымак возера Эйр
Краіна Аўстралія
Плошча 9500 км²
Плошча вадазбору 1 140 000 км²
Максымальная глыбіня 6 м
Сярэдняя глыбіня 1,5 м
Найбольшая даўжыня
  • 144 km
Найбольшая шырыня 65 km
Вышыня над узроўнем мора –20 м
Каардынаты 28°22′00″ пд. ш. 137°22′00″ у. д. / 28.366667° пд. ш. 137.366667° у. д. / -28.366667; 137.366667Каардынаты: 28°22′00″ пд. ш. 137°22′00″ у. д. / 28.366667° пд. ш. 137.366667° у. д. / -28.366667; 137.366667
Эйр на мапе Аўстраліі
Эйр
Эйр
Эйр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера Эйр (па-ангельску: Lake Eyre) — у рэдкіх выпадках свайго напаўненьня зьяўляецца найбуйнейшым возерам Аўстраліі і найніжэйшым ейным пунктам — 20 м ніжэй за ўзровень мора. Гэта цэнтральны пункт шырокага басэйна возера Эйр.

Возера названа ў гонар ангельца, дасьледніка Аўстраліі Эдўарда Джона Эйра, які першым знайшоў яго ў 1840 годзе.

Возера разьмешчана ў пустыні цэнтральнай Аўстраліі, у паўночнай частцы штату Паўднёвая Аўстралія. Басэйн возера Эйр уяўляе сабой зачыненую сыстэму, навакольнае ложа возера, ніжняя частка якога запаўняецца засоленым шчыльным пластом глебы праз сэзоннае выпарваньне захопленых вод. Нават у сухі сэзон у Эйры застаецца крыху вады, якая звычайна зьбіраецца ў невялікіх азёрах, утвораных на салёным высмаглым ложы возера. У часе сэзону дажджоў рэкі з паўночнага ўсходу Кўінзлэнду цякуць у бок возера. Колькасьць вады, якая прыносіцца мусонамі, вызначае, ці дойдзе вада да возера, і калі так, то наколькі глыбокім будзе возера. На возеры таксама бываюць невялікія і сярэдняга памеру паводкі з-за ліўняў, выпадаючых на навакольных тэрыторыях.

На возеры ёсьць яхт-клюб.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]