Перайсьці да зьместу

Эдгарс Масальскіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдгарс Масальскіс
Рост 176 см
Вага 78 кг
Пазыцыя брамнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 31 сакавіка 1980 (44 гады)
Месца нараджэньня Рыга
Нацыянальная зборная Латвія
Гульнявая кар’ера 1996—2017

Эдгарс Масальскіс (па-латыску: Edgars Masaļskis; нарадзіўся 31 сакавіка 1980 году) — колішні латыскі хакеіст, брамнік.

Эдгарс Масальскіс пачаў сваю кар’еру на радзіме ў Латвіі, дзе з 1996 па 1998 год гуляў спачатку за «Лідо Нафта Рыга», а потым за ХК «Рыга». Таксама гуляў за «Ліепаяс Мэталюргс». У 2002—2003 гадох у складзе «Сібіры» і швэдзкага клюбу «Mörrum GoIS». Граў у складзе чэскіх клюбаў «Энэргія», «Дукла Жыхлава». Пасьля году, праведзенага ў «Няфцяніку», пераяжджае ў Беларусь і грае ў 2006—2007 гадох за «Менск», «Юнацтва-Менск», «Мэталюрг Жлобін». У 2008 годзе — у складзе «Дынама Рыга», пазьней у «Фюхсэ Дуйбург». У 2009—2010 гадох Масальскіс пасьпяхова выступаў у складзе «Дынама Рыга» як першы брамнік. З 2010 г. перайшоў у новаўтвораную каманду з Ханты-Мансійску «Югра». Масальскіс мае на сваім рахунку 5 гульняў за нацыянальную зборную Латвіі на чэмпіянатах сьвету і ўдзел у Алімпійскіх гульнях.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]