Эва Гарэшка
Выгляд
Эва Гарэшка — пэрсанаж у паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш».
Была дачкою стольніка Гарэшкі. Закахалася ў галоўнага героя паэмы Яцака Сапліцу, аднак яе бацька ня даў згоды на шлюб. У час аблогі расейскімі войскамі замка Гарэшкаў Яцак Сапліца забіў яе бацьку. Эва выйшла замуж за віцебскага ваяводу, ад якога нарадзіла адзіную дачку Зосю.