Хведар Ахлопкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хведар Ахлопкаў
2 сакавіка 1908(1908-03-02)28 траўня 1968(1968-05-28) (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Хведар Мацьвеевіч Ахлопкаў (па-расейску: Федор Матвеевич Охлопков; 2 сакавіка 1908, алас Кюндэ ля сяла Крыж-Хальджай, ІІІ-ці Баягантайскі насьлег, Баягантайскі ўлус, Якуцкая акруга, Якуцкая вобласьць, Расейская імпэрыя — 28 траўня 1968, Крыж-Хальджай, Тампонскі раён, ЯАССР, РСФСР, СССР) — Герой Савецкага Саюзу.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай якуцкай сям’і. Разам са школай і лікбезам ў агульнай складанасьці, набыў толькі 3-клясную адукацыю. Затое ён у 15-гадовым узросьце «па даручэньні старшыні рэўкаму хадзіў ў выведку з мэтай выяўленьня месцазнаходжаньня парэшткаў белабандытаў, якія адступалі пад ударамі чырвоных». У 1926 г. уступае ў камсамол. У 1929 г. удзельнічае ў правядзеньні зямельнай рэформы 1929 году ў сваім насьлезе. Калі пачалася калектывізацыя, ён у насьлезе арганізаваў першае таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі і зрабіўся яго старшынём. У 1932 г. «па закліку камсамолу» аказваецца на залатых капальнях Алдана, дзе асноўнай працоўнай сілай былі сасланыя г. зв. «кулакі», у тым ліку і зь Беларусі. Ён працаваў на капальні Арачан напачатку адкатчыкам, а потым матарыстам на дразе. Зрабіўся праз «Асаавіахім» г. зв. «варашылаўскім стралком» і, як актыўны камсамолец, патруляваў разам з чэкістамі на бальшаку і воўчых сьцяжынах раскрадальнікаў золата. У 1933 г., пасьля вяртаньня ў родны калгас, ён, як чалавек які пабачыў тэхніку, пачаў абслугоўваць малатарню, плугі ды конныя граблі. У 1936 г. яму было нададзена званьне стаханаўца. У жніўні 1941 году Фёдар Ахлопкаў быў пакліканы ў РСЧА і пасьля вайсковай падрыхтоўкі, якую ён прайшоў у Іркуцкай вобласьці, у якасьці наводчыка ручнога кулямёту прыбыў 13 сьнежня 1941 г. ў складзе 375 стралковай дывізіі на фронт. Быў кулямётчыкам, камандзірам аддзяленьня роты аўтаматчыкаў 1243 стралковага палка 375 дывізіі 30 арміі. У ліпені 1942 г. уступіў у шэрагі КПСС. 28 жніўня 1942 г. у баях пад Ржэвам быў кантужаны і адпраўлены ў шпіталь. З кастрычніка 1942 г. снайпэр 234 стралковага палка 179 дывізіі. У баях пад Шуміліна 23 ліпеня 1944 г. застрэліў 17 фашыстаў. Падтрымаў зварот Зіны Тусналобавай. Даслужыўся да званьня сяржанта. Да 23 чэрвеня 1944 г. зьнішчыў са снайпэрскай вінтоўкі 429 жаўнераў Вэрмахту. 24 чэрвеня 1945 г. удзельнічаў у Парадзе Савецкіх Узброеных сіл у гонар Перамогі над фашысцкай Нямеччынай, які адбыўся на Чырвонай плошчы ў Маскве. З 1945 па 1949 гг. загадчык ваеннага аддзелу Татцінскага райкама КПСС. 10 лютага 1946 г. абраны дэпутатам Савету Нацыянальнасьцей Вярхоўнага Савету СССР. Пераехаў у с. Ытык-Кюёль. 1949—1951 гг. дырэктар Татцінскай нарыхтоўчай канторы па здабычы і нарыхтоўцы пушніны. 1951—1954 гг. упаўнаважаны Татцінскай раённай канторы Якуцкага мясатрэста. Вярнуўся ў Крыж-Хальджай. 1954—1960 гг. калгасьнік, рабочы саўгаса (паляўнічы). З 1960 г. пэнсіянэр. 6 траўня 1965 г. нададзена званьне Героя Савецкага Саюзу. Меў 10 дзяцей ад жонкі Ганны Мікалаеўны.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2 ордэны Чырвонай Зоркі (1942).
  • Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені (1943).
  • Ордэн Чырвонага Сьцяга (1944).
  • Ордэн Леніна (1965).

Ягонае імя было нададзенае саўгасу і марскому сухагрузнаму цеплаходу, вуліцам ў Якуцку, Хандызе і сяле Чэркёх, адкрыты мэмарыяльны музэй.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Барэнц С. Слава снайперу. Стихи. // Защитник отечества. Печатный орган 43 армии 24 марта 1944.
  • Аникеев А. «Сержант без промаха». // Советская Белоруссия. Минск. 3 июля 1965 г. С. 4.
  • МакеенкоА. Встреча героев. Герой Советского Союза Ф. М. Охлопков в гостях у героини белорусского народа З. М. Туснолобовой-Марченко. // Молодеж Якутии. Якутск. 22 марта 1966. С. 4.
  • Борзенко С. Волшебный стрелок. // Во имя Родины. Москва. 1968. С. 567-582.
  • Кустуров Д. Сержант без промаха. // Полярная звезда. № 3. Якутск. 1970. С. 100-111.
  • Охлопков Федор Матвеевич. // Навечно в сердце народном. К 30-летию победы над фашистской Германией. Минск. 1975. С. 314.
  • Баграмян И. Х. На пути к великой победе. Москва. 1975. С. 43-44.
  • Кустуров Д. Аатырбыт снайпер. Якутскай. 1980. 240 с.
  • Герой Советского Союза Ф. М. Охлопков. Рекомендательный биобиблиографический указатель. Якутск. Якутское книжное издательство 1981. 68 с.
  • Кустуров Д. Сержант без промаха. Якутск. 1992. 256 с.
  • Акафешев А. «Сержант без промаха». // Паляўнічы і рыбалоў Беларусі. № 9. Мінск. 4-17 мая 1995. С. 8.
  • Кустуров Д. Саха снайпер. Дьокуускай. 1998. 288 с.