Перайсьці да зьместу

Школьны рэфэрэндум у Падкарпацкай Русі 1937 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шко́льны рэфэрэ́ндум у Падкарпа́цкай Русі́ 1937 року (па-русінску: Школный референдум в року 1937) — плебісцыт, арґанізаваны школьнамі ўрадамі ў Падкарпацкай Русі, у якім бацькі мелі абраць між дзьвюма ґраматыкамі, што ўжываліся ў чэхаславацкай эпохе ў школах Падкарпацкае Русі падчас вывучэньня русінскае мовы.

Моўная традыцыя дачэхаславацкае эпохі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ад першых выданых ґраматыкаў (1830, Лучкай) русінская літаратурная мова разьвівалася ў адзінай традыцыйнай лініі: набліжэньня ад свайго ґрунту, царкоўнаславянскае мовы, да народнае з абавязковым этымаляґічным правапісам аж да чэхаславацкае эпохі (1919–1939). Пра тое сьведчаць і словы самога А. Валошына.

Перад вайною, або яшчэ і непасрэдна перад рэвалюцыяю ў нас не было моўных спрэчкаў; пісьменьнікі нашыя паступова зьбліжаліся да народнае мовы, жадаючы захаваць рускую літару, рускае слова й шырыць навуку.

Арыгінальны тэкст  (русін.)
Перед войною, або ще и безпосередно перед револуціею у нас не было языковых споров; писателѣ наши постепенно сближалися к народному языку, желаючи сохраняти руську букву, руськое слово и ширити науку.

— А. Волошин, О письменном языцѣ..., с. 3.

Моўныя арыентацыі й ґраматыкі чэхаславацкае эпохі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Украінская арыентацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паводле адзінаццатага артыкулу Сэн-Жэрмэнскае дамовы (1919), зь якое гэтая кляўзула перайшла да Ґенэральнага статуту, датэрміновага канстытуцыйнага закону Падкарпацкае Русі, і да §6 чэхаславацкага закону ч.122, у Падкарпацкай Русі меў быць скліканы Сойм, адзінаю з мэтаў якога было «ўнармаваць мову тае тэрыторыі так, каб не разрываць адзінасьць з Чэхаславацкаю рэспублікаю». Але абяцанага Сойму не склікалі аж да 1938 року.[1]

Замест таго чэхаславацкая ўлада, парушаючы закон, узяла школьную справу ў свае рукі. Да краю былі масава заселеныя міґранты з усходу, якія атрымалі настаўніцкія пасады. У чэскай прэсе публікаваліся артыкулы й брашуры, сьцьвярджаючы, што ў Падкарпацьці чэхі маюць лішэ адзіную прыхільную ім арыентацыю — украінскую (маларускую), і на тую мусяць ґрунтавацца[2]. Галоўным інспэктарам школьнае справы Падкарпацкае Русі быў вядома чэх Ёзэф Пэшэк, які адначасна паклікаў да Ўжгараду з Галічыны Івана Панькевіча, які атрымаў практычна манапольная правы рэґуляваць мову ў школьнай сфэры й у афіцыйнай дакумэнтацыі. Панькевіч узяўся за выпрацаваньне ґраматыкі, якая б пачала пераход ад мясцовых дыялектаў да літаратурнае ўкраінскае мовы[3]. Ґраматыка выйшла 1922 року й перавыдавалася два разы (1927, 1936), кожны раз больш ачышчаючыся ад мясцовых дыялектызмаў і набліжаючыся да ўкраінскае літаратурнае мовы[4].

Традыцыйная арыентацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

1924 року Еўмені Сабаў пад крылом Грамады А. Духновіча выдаў мадэрнізаваную традыцыйную ґраматыку. Апроч таго, у традыцыйным духе была напісаная ґраматыка А. Валошына для пачатковае школы (1919). І першую і другую ўхваліў аўтарытэтны чэскі славіст Іржы Поліўка. Настаўніцкі зьезд 1923 року (Берагава) галасаваў за ґраматыку Валошына (544 галасы), за ґраматыку Панькевіча далі 2 галасы. Падобныя пратэсты былі на наступных настаўніцкіх зьездах, як ад Грамады А. Духновіча[5].

Адваротны бок змагаўся за «сваю праўду» рознымі мэтадамі, як узброеным атэнтатам на аўтара ґраматыкі Е. Сабава, які адбыўся 1 чэрвеня 1930[6].

Зважаючы на пратэсты чэхаславацкая ўлада дазволіла ўжываць ґраматыку Е. Сабава у школах, што цягнулася да 1936 року[5].

Рэфэрэндум 1937 року

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

1937 року праблема абвастрылася да такое меры, што 14 верасьня на загад міністра асьветы Чэхаславаччыны ў «рускіх» школах Падкарпацкае Русі адбыўся рэфэрэндум. Бацькі школапавінных дзяцей мелі абраць між дзьвюма ґраматыкамі: Панькевіча й Сабава. За Сабава было 313 (73,3%), за Панькевіча 114 (26,7%) галасоў.[7]Магочій, Павло Роберт. Формування..., с.137.</ref>

На Верхавіне ды ў Гуцулшчыне абралі Панькевіча, у даліне Сабава, а ў народнастных "нярускіх" школах не галасавалі. Напрыклад, у Беразьнянскай акрузе 30 школаў былі за Сабава, а іншыя 30 за Панькевіча; у Рахоўскай акрузе з 29 школаў былі 19 за Панькевіча, а ў 10 школах не галасавалі; у Берагаўской акрузе з 20 школаў 5 былі за Панькевіча, 2 за Сабава, а ў 13 школах не галасавалі[8].

Рэакцыя на рэфэрэндум

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Задаволенымі вынікамі рэфэрэндуму былі чэская ўлада, бо праблема вырашылася дэмакратычным спосабам, і прыхільнікі традыцыйнае ґраматыкі. Незадаволенымі былі ўкраінскі бок ды камуністычная партыя[9].

Украінскі бок ды камуністы сабралі 17 кастрычніка 1937 року мітынґ ва Ўжгарадзе, дзе выступіў А. Валошын й А. Барканюк. Было прапанавана прагаласаваць за тое, каб ва ўсіх школах Падкарпацкае Русі ўкраінская мова стала моваю навучаньня. Пазьнейша гэнае мітынґавае галасаваньне камуністы й украінафілы назвалі «зьяднаным рэфэрэндумам»[10].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Магочій, Павло Роберт. Формування..., с.85.
  2. А. Пушкаш. Цивилизация или..., с. 91.
  3. А. Пушкаш. Цивилизация или..., с. 92.
  4. Магочій, Павло Роберт. Формування..., с.87.
  5. 1 2 Магочій, Павло Роберт. Формування..., с.88
  6. Атентат на Е. Сабова, с. 46  (укр.)
  7. Pop, Ivan. Malé dejíny Rusínov, с.100.
  8. А. Пушкаш. Цивилизация или..., с. 123.
  9. А. Пушкаш. Цивилизация или..., сс. 123-124.
  10. Годьмаш П., Годьмаш С. История республики Подкарпатская Русь. Гл.10.