Чортаў камень Шкленікоўскі
Выгляд
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
Чортаў камень Шкленікоўскі | |
Найбліжэйшае мястэчка | Шкленікова |
---|---|
Каардынаты | 54°47′20″ пн. ш. 27°3′24″ у. д. / 54.78889° пн. ш. 27.05667° у. д.Каардынаты: 54°47′20″ пн. ш. 27°3′24″ у. д. / 54.78889° пн. ш. 27.05667° у. д. |
Плошча | 14 м² |
«Чортаў камень Шкленікоўскі» — буйны ледавіковы валун каля вёскі Шкленікова Мядзельскага раёну Менскай вобласьці, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня[1]. Разьмешчаны на полі, у 12 км на паўднёвы ўсход ад гораду Мядзел, за 3 км на паўночны захад ад вёскі Сваткі, у 1 км на поўдзень ад вёскі Шкленікова.
Даўжыня 4,6 м, вышыня 0,8 м; плошча ахоўваемай тэрыторыі — 14 м².
Паданьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адносіцца да Чортавых камянёў-краўцоў і згодна паданьню:
«быццам тут жыў чорт, які па начах бясплатна шыў адзеньне. Аднойчы нейкая жанчына папрасіла яго: "Чарток, пашый мне за ўсіх ладней!" Чорт прышыў два рукавы як звычайна, а на сьпіне яшчэ і трэці. Кабета як убачыла тую працу, раззлавалася і крыкнула: "Каб ты праваліўся, чым так рабіць!" Ад гэтых слоў чорта панесла з каменя на возера, пасьля чаго яго ніхто больш не бачыў[2]."
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ПОСТАНОВЛЕНИЕ МИНИСТЕРСТВА ПРИРОДНЫХ РЕСУРСОВ И ОХРАНЫ ОКРУЖАЮЩЕЙ СРЕДЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 18 марта 2008 г. № 22 «Об объявлении некоторых геологических объектов геологическими памятниками природы республиканского значения» Архівавана 29 чэрвеня 2020.
- ^ Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі / [А. К. Карабанаў, В. Ф. Вінакураў, Л. У. Дучыц і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут прыродакарыстання. — Менск: Беларуская навука, 2011. — 235 с. — ISBN 978-985-08-1295-7.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі / [А. К. Карабанаў, В. Ф. Вінакураў, Л. У. Дучыц і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут прыродакарыстання. — Менск: Беларуская навука, 2011. — 235 с. — ISBN 978-985-08-1295-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чортаў камень Шкленікоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў