Перайсьці да зьместу

Шамбор (замак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замак Шамбор

За́мак Шамбо́р (па-француску: château de Chambord) — найбуйнейшы з усіх замкаў Люары, збудаваны на загад Францыска I. Такім чынам ён хацеў перасяліцца бліжэй да каханай дамы — графіні Туры, якая жыла непадалёк.

Будаўніцтва вялося паміж 1519 і 1547 гадамі на выгіне ракі Касон (Cosson) — невялікага прытоку ракі Бэўрон (Beuvron), якая ўпадае ў Люару, прыблізна за 6 км ад левага берагу Люары і за 14 км на ўсход ад Блюа ў францускім дэпартамэнце Люар і Шэр (нумар дэпартамэнту 41).

У 1981 годзе быў уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО (з 2000 году — частка аб’екту Даліна Люары паміж Сюлі-на-Люары і Шалёнам-на-Люары).